Картахэна
горад у Гішпаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Картахэна (па-гішпанску: Cartagena) — горад у Гішпаніі, у аўтаномнай супольнасьці Мурсія. Насельніцтва — 215,386 тыс. жыхароў (на 1 студзеня 2009). Назва паходзіць ад старажытнага гораду Картагену, бо Картахэна была заснавана картагенянамі, рымляне называлі яе «Новы Картаген».
Remove ads
Гісторыя
Першая дакладная згадка пра гарадзкое паселішча адносіцца да 227 году да н. э. і кажа пра тое, што картагенскі войскавод Гасдрубал Прыгожы заснаваў тутака горад, забясьпечыўшы, такім чынам кантроль над багатымі мінэральнымі радовішчамі паўднёвага ўсходу. Горад ператварыўся ў галоўную базу фінікійскага царства, заснаванага Ганібалам у Гішпаніі, з гэтага гораду ён адправіўся ў пераможны вайсовы паход са сланамі на Італію, перайшоўшы праз Альпы і пачаўшы ў 218 годзе да н. э. Другую Пунічную вайну.
У 209 годзе да н. э. Картахэну захапіў рымскі войскавод Сцыпіён. Горад быў перайменаваны ў Картага Нова (Новы Картаген), і ператварыўся ў адзін з найважнейшых гарадоў Рымскай імпэрыі ў Гішпаніі. У 44 годзе да н. э. Картага Нова быў трэцім пасьля Тарака й Кордабы горадам на паўвостраве. У працэсе раманізацыі імпэратар Актавіян Аўгуст перабудаваў горад, спансаваў будаўніцтва форуму й манумэнтальнага рымскага тэатру.
Усьлед за падзеньнем Заходняй Рымскай імпэрыі й усталяваньнем у Гішпаніі ўлады германскіх каралёў, каля 550 году, Картахэна была заваяваная Бізантыйскім імпэратарам Юстыніянам I і была пераўтвораная ў сталіцу Правінцыі Гішпанія Бізантыйскай імпэрыі пад імем Картага Спартарыя. Каля 662 году вэстготы пад правадырствам Сьвінтылы захапілі і, паводле Сьвятога Ісыдара, цалкам спустошылі й разбурылі горад, што стала прычынай ягонага глыбокага заняпаду. У часы арабскага валадарства, горад адчуў пэўны ўздым, тут быў мячэт і ўмацаваная цытадэль. У 1245 годзе кастыльскіх князь Альфонса, крыху пазьней які стаў каралём Альфонса X Мудрым, адваяваў горад.
Remove ads
Гарады-сябры
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads