Картвэльскія мовы
моўная сям’я From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Картвэ́льскія мовы (радзей: паўднёвакаўка́скія, ібэ́рскія) — адна зь сем’яў моваў сьвету, якая аб’ядноўвае шэраг роднасных моваў, распаўсюджаных на захадзе Закаўказьзя перадусім у Грузіі. Колькасьць носьбітаў складае каля 5,2 млн чал. па ўсім сьвеце, якія таксама пражываюць у Расеі, Іране, ЗША, Ізраілі, краінах ЭЗ і на паўночным усходзе сучаснае Турэччыны[1].
Генэтычныя сувязі картвэльскіх моваў зь іншымі моўнымі сем’ямі сьвету не вядомыя або не зьяўляюцца агульнапрызнанымі, што, такім чынам, робіць картвэльскія мовы адным зь першасных таксонаў моваў у сьвеце[2].
У пісьмовасьці картвэльскія мовы аб’яднаныя выкарыстаньнем аднае пісьмовасьці, грузінскай. Першы вядомы літаратурны помнік уяўляе сабою надпіс рэлігійнага характару старой формай грузінскага пісьма, складзены ля Бэтлеему прыкладна ў 430 гг. н. э.[3][4]
Remove ads
Лінгвагеаграфія
Адзінаю картвэльскаю мовай, што мае сталую літаратурную традыцыю і прэстыж, зьяўляецца грузінская мова, якая ёсьць моваю большасьці насельніцтва ў Грузіі (блізу 90% ад насельніцтва) і дзяржаўнай мовай краіны, а таксама літаратурнай мовай носьбітаў іншых картвэльскіх моваў у Грузіі.
Іншыя картвэльскія мовы, распаўсюджаныя ў Грузіі або на паўночным усходзе Турэччыны (які таксама складае спрадвечны арэал картвэльскіх моваў), ня маюць у гэтых рэгіёнах афіцыйнага прызнаньня, часам могуць разглядацца ў якасьці дыялектаў грузінскай мовы. Як правіла, носьбіты картвэльскіх моваў у Грузіі, за выняткам уласнай нацыяльнай мовы, валодаюць таксама грузінскай. У Турэччыне адзначаецца заняпад ласкае мовы праз паступовую інтэграцыю лазаў у турэцкае грамадзтва.
Запісваюцца грузінскім пісьмом (мэгрэльская — з 1864 году, сванская) або лацінскім альфабэтам (лаская). Некаторыя з гэтых моваў зазнавалі пэрыяд пэўнага літаратурнага ўздыму (мэгрэльская — 1930—1938 гады, пасьля 1989 году; лаская — 1927—1937 гады).
Лаская мова зьяўляецца адзінай з картвэльскіх моваў, арэал якой практычна поўнасьцю ляжыць па-за межамі Грузіі. Габрэйска-грузінская мова ў пераважнай большасьці распаўсюджаная ў Ізраілі[5], апрача таго, картвэльскія мовы пашыраныя ў дыяспары.
Remove ads
Клясыфікацыя
Сям’я картвэльскіх моваў складаецца з чатырох блізкароднасных моваў, якія ўнутры гэтае сям’і адасабляюцца ў групы і падгрупы[6][7][8][9][10][11]. Часам усе картвэльскія мовы могуць разглядацца ў якасьці дыялектаў грузінскае мовы, што, аднак, можа быць неабгрунтаваным зь лінгвістычнага пункту гледжаньня.
- Картвэльская сям’я:
- Карта-занская галіна:
- Грузінская мова — мова грузінаў, дзяржаўная мова Грузіі й асноўная родная мова насельніцтва краіны. Налічвае каля 4,5 млн. чал. носьбітаў, якія пражываюць пераважна ў Грузіі. Грузінскамоўныя супольнасьці існуюць таксама ў Расеі, Турэччыне, Іране, Ізраілі, ЗША і ЭЗ, колькасьць носьбітаў у дыяспары не вядомая;
- Занская група — група блізкароднасных моваў, якія часам могуць лічыцца адзінай занскай мовай. Паводле глётахраналягічных падлікаў Г. Клімава вылучылася з пракартвэльскае мовы каля VIII ст. да н.э., пазьней была распаўсюджаныя практычна па ўсім закаўкаскім узьбярэжжы Чорнага мора да Трабзону. У VII ст. н.э. міграцыі грузінаў на захад Грузіі і пазьнейшыя грамадзка-культурныя зьмены падзялілі занскі арэал на дзьве часткі, што абумовіла распад празанскае мовы на ласкую й мэгрэльскую, які працягваўся практычна да новага часу.
- Мэгрэльская мова — мова мэгрэлаў, якія пражываюць на захадзе Грузіі й поўдні Абхазіі. Згодна са зьвесткамі на 1989 год колькасьць носьбітаў складала прынамсі 500 тыс. чалавек, якая неўзабаве стала зьніжацца праз этнічныя чысткі грузінскага й мэгрэльскага насельніцтва ў Абхазіі ў пачатку 1990-х гг. Нацяпер прадстаўленая таксама дыяспарай у Тбілісі й Зугдзідзі
- Лаская мова — мова лазаў, паводле інфармацыі на 1980 год колькасьць носьбітаў складала прыкладна 220 тыс. чалавек, зь якіх абсалютная большасьць пражывала на ўзьбярэжжы Чорнага мора ў паўночна-ўсходняй Турэччыне, каля 30 тыс. чал. — у Аджары (паўднёвы захад Грузіі);
- Сванская мова — мова народу сванаў. Вылучаецца як асобная галіна ў складзе картвэльскае сям'і, распаўсюджаная сярод прыблізна 35 000—40 000 чал. у гістарычным рэгіёне Сванэтыя, што на паўночным захадзе Грузіі (Рача-Лечхумі і Квэма Сванэці, Самэгрэла-Зэма Сванэці, Аўтаномная Рэспубліка Абхазія).
- Карта-занская галіна:
Акрамя гэтых моваў, могуць вылучацца старажытнагрузінская і габрэйска-грузінская мовы. Апошняя прадстаўляе сабою ідыём, які ў асноўным лічыцца варыянтам грузінскае мовы зь вялікай колькасьцю запазычваньняў з іўрыту і арамэйскае мовы.
Першыя варыянты клясыфікацыі картвэльскіх моваў, а таксама гіпотэзы пра роднасьць гэтых моваў былі высунутыя такімі дасьледчыкамі як Ё. Гюльдэнштэт, Г. Розэнам, М. Брасэ і Ф. Бопам.
Расейскі мовазнаўца Г. Клімаў, грунтуючыся на глётахраналягічных дасьледаваньнях, адзначыў дату распаду пракартвэльскае мовы на сванскую і пракарта-занскую прыкладна ў ХІХ ст. да н.э.[11][12], пасьля чаго, на ягоную думку, каля VIII ст. да н.э. адбыўся распад пракарта-занскае мовы на грузінскую і празанскую[12]. Тым ня менш, ён жа адзначае, што падобныя даты зьяўляюцца папярэднімі і патрабуюць далейшых дасьледаваньняў[11].
Remove ads
Зьнешняя роднасьць
Як лічыцца ў сучаснай лінгвістыцы, картвэльскія мовы ня маюць генэтычных сувязяў зь іншымі моўнымі сем'ямі, у тым ліку з паўночнакаўкаскімі[13][14].
Некаторыя лінгвісты, аднак, пастулююць існаваньне настратычнае макрасям'і, у якую, у тым ліку, уваходзіць таксама картвэльская сям'я, але існаваньне гэтае макрасям'і зьяўляецца гіпатэтычным і часта ставіцца пад сумнеў.
Адзначаліся некаторыя марфалягічныя падабенствы, напрыклад, у склонавай сыстэме, з басконскай мовай. На грунце гэтага існавала гіпотэза, якая зьвязвала картвэльскія мовы зь неіндаэўрапейскімі мовамі і, у прыватнасьці, з сэміцкімі, аднак цяпер яна практычна паўсюдна лічыцца неабгрунтаванай[13][14].
Паралелі зь іншымі моўнымі сем'ямі могуць зьяўляцца вынікамі ўзаемных кантактаў і запазычваньняў: такім чынам, прыкладам, узьнікнуў шэраг агульных асаблівасьцяў у картвэльскіх і паўночнакаўкаскіх мовах, дадзеная акалічнасьць робіць мажлівым паходжаньне некаторых картвэльскіх граматычных рысаў зь іншых моваў. Існуе гіпотэза сына-каўкаскае макрасям'і, якая аб'ядноўвае, у тым ліку, паўночнакаўкаскія й басконскую мовы, такім чынам, зыходзячы з гэтага, марфалягічныя падабенствы між басконскай й картвэльскімі могуць быць растлумачаныя як паўночнакаўкаскія рысы, падобныя на басконскія й запазычаныя ў картвэльскія.
Некаторыя падабенствы ў лексыцы, выяўленыя ў эпоху існаваньня адпаведных моваў-продкаў, збліжаюць картвэльскія мовы з індаэўрапейскімі[15], што ўвогуле ўпісваецца ў настратычную гіпотэзу, якая ўлічвае таксама й індаэўрапейскія мовы. Незважаючы на гэта, гэтыя падабенствы прыпісваюцца кантактам носьбітаў пракартвэльскае й праіндаэўрапейскае моваў[16].
Лінгвістычная характарыстыка
Фанэтыка, фаналёгія
Ніжэй прыведзены пералік фанэмаў, існых у картвэльскіх мовах, параўнаных з фанэмамі, якія рэканструююцца для пракартвэльскае мовы[17]. Пазначэньне фанэмаў прыведзенае паводле грузінскага пісьма (зьлева ўверсе), а таксама ягоных адпаведнікаў паводле адпаведнага лінгвістычнага запісу (справа ўверсе) ды IPA (унізе).
- Галосныя:
- Зычныя:
Марфалёгія
Марфалёгія картвэльскіх моваў вылучаецца адсутнасьцю роду й наяўнасьцю супрацьпастаўленьня разумных і неразумных назоўнікаў. Існуе таксама адрозьненьне паводле адушаўлёнасьці—неадушаўлёнасьці, канкрэтнасьці—абстрактнасьці. Адзначаны абляўт[18]. Сыстэма ліку заснаваная на лічбе дваццаць.
Ніжэй прыведзеныя прыклады адрозьненьня назоўнікаў паводле тых ці іншых катэгорыяў.
Канкрэтныя | Абстрактныя | ||
Адушаўлёныя | Неадушаўлёныя | ||
Людзі й чалавекападобныя (боствы, анёлы) істоты | Жывёлы | Неадушаўлёныя прадметы | Абстрактныя паняткі |
Разумныя | Неразумныя | ||
«хто»-кляса | «што»-кляса |
- Склон:
Ніжэй прыведзеныя склонавыя канчаткі, уласьцівыя кожнай з картвэльскай моваў.
Ніжэй прыведзены ўзор скланеньня ў картвэльскіх мовах на ўзоры асновы «стары».
- Дзеяслоў:
Картвэльскі дзеяслоў звычайна можа пазначаць адну, дзьве або тры граматычныя асобы. Выканаўца дзеяньня ў сказе выступае як дзейнік, прадметы ці асобы, што зазнаюць дзеяньне — як прамое або ўскоснае дапаўненьне. Асоба можа знаходзіцца як у адзіночным, так і ў множным ліку. Паводле колькасьці вышэйзгаданых асобаў дзеяслоў клясыфікуецца як безасабовы, двуасабовы або трохасабовы. Уласьцівыя ад 11 да 15 мадальна-часавых формаў.
Безасабовы дзеяслоў можа дапасоўвацца толькі зь дзейнікам і бывае толькі непераходным. Двуасабовы дзеяслоў дапасоўваецца як зь дзейнікам, так і з дапаўненьнем, пры гэтым у залежнасьці ад дапаўненьня вызначаецца й сам дзеяслоў: у выпадку, калі дапаўненьне ёсьць прамым, дзеяслоў зьяўляецца пераходным, калі ўскосным — адпаведна непераходным. Трохасабовы дзеяслоў дапасоўваецца зь дзейнікам і адразу з двума дапаўненьнямі (прамым і ўскосным) і зьяўляецца г.зв. двупераходным. Дзейнік і дапаўненьне ва ўсіх выпадках маркіруюцца спэцыяльнымі афіксамі. Ніжэй прыведзеныя прыклады асабістых маркераў.
Спэцыяльныя маркеры таксама адрозьніваюць дзеяслоў паводле накіраванасьці да той ці іншай асобы:
- Суб'ектны — дзеяньне для асобы, што ажыцьцяўляе дзеяньне;
- Аб'ектны — дзеяньне, ажыцьцяўленае для іншай асобы;
- Аб'ектна-пасіўны — дзеяньне, ажыцьцяўленае для іншай асобы пры пасіўнасьці дзейніку;
- Нэўтральны — нэўтральнае намерамі дзеяньне.
Ніжэй прыведзенае адрозьненьне дзеяслоўных маркераў паводле іх накіраванасьці.
Сынтаксіс
Спосабы сынтаксічнае сувязі — кіраваньне, каардынацыя, прымыканьне, дапасаваньне. Адрозьніваюцца тры асноўныя канструкцыі сказу: намінатыўная, эргатыўная (пры пераходных дзеясловах пры большасьці часоў) і датыўная (пры дзеясловах успрыманьня). Дзеяслоў мае тэндэнцыю знаходзіцца ля канца сказу.
Лексыка
Словаўтварэньне прэфіксальнае, суфіксальнае і галоўным чынам — прэфіксальна-суфіксальнае (цыркумфіксы); ёсьць словаскладаньне. Шмат дэскрыпцыйных словаў. Акрамя спрадвечнага лексычнага фонду прадстаўленыя запазычваньні арабскага, пэрсыдзкага, цюрскага паходжаньня[19]
Ніжэй прыведзеныя некаторыя базавыя лексэмы ды іх параўнаньне ў розных картвэльскіх мовах, а таксама адноўленыя аналягі для пракартвэльскае й пракарта-занскае моваў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads