Касакоўка
вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касако́ўка[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 358 чал. (2004). Знаходзіцца за 25 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 108 км ад Гомелю.
На поўначы Шыхава-Гелінскі канал, на паўночным захадзе гідралягічны заказьнік «Мох».
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1858 году ўладаньне князя Л. М. Галіцына. З 1880 году дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся 2 ветракі. У выніку пажару 1908 году згарэлі 37 двароў і 32 гумны. У 1909 годзе 1812 дзесяцін зямлі, млын, у Стрэшынскай воласьці. У гэтым жа годзе ў наёмнай хаце адкрытая школа.
У 1932 году арганізаваны калгас. 4 жыхары загінулі за савецка-фінляндзкай вайной 1939-1940 гадоў. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 7 двароў, забілі 16 жыхароў. 111 жыхароў загінулі на фронце. Вызваленая ад акупацыі 29 лістапада 1943. У 1966 годзе да вёскі далучаныя пасёлкі Калінаўск і Луганск. Цэнтар калгасу «Шлях Леніна». Разьмешчаны дзевяцігадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячыя ясьлі-сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, швейная майстэрня, крама.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1858 — 27 двароў, 208 жыхароў; 1897 — 75 двароў, 577 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 103 двары, 454 жыхары; 1925 — 170 двароў; 1940 — 193 двары, 530 жыхароў; 1959 — 501 жыхар (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 147 гаспадарак, 358 жыхароў[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads