Каспар Цецішоўскі

магілёўскі архібіскуп From Wikipedia, the free encyclopedia

Каспар Цецішоўскі
Remove ads

Ка́спар Казі́меж Цецішо́ўскі (па-польску: Kasper Kazimierz Cieciszowski; 1745, Азораў, цяпер Мазавецкае ваяводзтва, Польшча — 28 красавіка 1831, Луцак, цяпер Украіна) — магілёўскі арцыбіскуп і мітрапаліт усіх рыма-каталіцкіх касьцёлаў у Расейскай імпэрыі.

Хуткія факты Дзейнасьць, Нарадзіўся ...

З шляхецкага роду Цецішоўскіх гербу Пяжхала, сын Дамініка, падчашага літоўскага. У 1760 выехаў у Рым, дзе паступіў у Сэмінарыю Прапаганды з намерам пасьвячэньня місійнай працы на Ўсходзе. Сьвятарскія сьвяченьні атрымаў у 1764 з рук папы Клімэнта XIII. Яшчэ падчас навучаньня ў Рыме быў прызначаны варшаўскім канонікам. Пасьля вяртаньня дадому стаў тытулярным біскупам Тэвэстэ, а таксама каад’ютарам «cum iure successionis» (з правам наступніцтва) кіеўскага біскупа Францішка Асалінскага. У 1780 стаў афіцыялам варшаўскім і мазавецкага княства («vicarius in spiritualibus et officialis Varsaviensis ac per Ducatum Masoviae generalis»). У 1781 стаў мехаўскім абатам і збучынскім пробашчам, але неўзабаве адмовіўся ад пасады.

Пасьля сьмерці біскупа Ф. Асалінскага, як яго наступнік, склаў перад каралём Станіславам Аўгустам сэнатарскую прысягу й 16 ліпеня 1785 адбыўся ўрачысты інґрэс на жытомірскую катэдру. Меў прыкры канфлікт з Гугам Калантаем, які дамогся прызначэньня даходаў мехоўскага абацтва на карысьць Кракаўскага Ўнівэрсытэту. Абараняючы свае правы, біскуп Цецішоўскі атрымаў як кампэнсацыю 25.000 злотых. У 1785 заснаваў жытомірскую сэмінарыю, склаў ейны статут. Ягоным сакратаром быў Ян Павал Вароніч. У 1787 спрыяў спыненьню жыдоўскіх пагромаў у Бярдзічаве. За ўдзел у працы вайсковага дэпартамэнту быў узнагароджаны Ордэнам белага арла. Падчас паседжаньня Вялікага Сойму бараніў правы Касьцёлу. У 1792 дамогся прызначэньня грошаў на будаўніцтва новых 24 касьцёлаў на Кіеўшчыне й Брацлаўшчыне. Шчыра падтрымліваў Канстытуцыю 3 Траўня, у якой бачыў галоўную магчымасьць адраджэньня краіны. 10 траўня 1791 выдаў пастырскі ліст, у якім наказаў адпраўляць у сваёй дыяцэзіі малітвы ў гонар новага закону.

У 1795 прызначаны Кацярынай ІІ пінскім біскупам з рэзыдэнцыяй у Жытоміры. У 1798 апостальскі нунцы Лаўрэн Літа скасаваў гэтую дыяцэзію як некананічна ўтвораную і заснаваў Луцка-Жытомірскую, аб’яднаўшы дзьве былыя дыяцэзіі — Луцкую і Кіеўскую. 26 верасьня 1798 адбыўся інґрэс Цеціўоўскага на яе катэдру. Адразу ж Цецішоўскі пераехаў у Луцк. Спрыяў разьвіцьцю польскага школьніцтва на Валыні. 27 красавіка 1827 прызначаны магілёўскім арцыбіскупам. Тым ня менш заставаўся ў Луцку. У апошнія гады жыцьця страціў зрок і магчымасьць хадзіць. У 1830 стаў ахвярай правакацыі, калі канонік скернявіцкі даў яму падпісаць даўмэнт, які пасьля стаўся адозвай супраць паўстанцаў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads