Брацлаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брацлаў (па-ўкраінску: Брацлав) — колішняе места, цяпер мястэчка ў Няміраўскім раёне Віньніцкай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Паўднёвым Бугу. Адміністрацыйны цэнтар Брацлаўскай сельскай рады. Плошча 19,2 км². Насельніцтва на 2005 год — 6033 чал.
Знаходзіцца за 18 км ад Віньніцы, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Кароліна, на аўтадарозе Віньніца — Ямпаль.
Брацлаўская фартэцыя цягам доўгага часу зьяўлялася важным фарпостам у барацьбе за ўсходняе Падольле. За часамі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай места было сталіцай Брацлаўскага ваяводзтва.
Remove ads
Гісторыя
- 1362: першыя згадкі пра Бряславль — замак Вялікага Княства Літоўскага.
- XV—XVI стагодзьдзі: неаднаразова цярпеў ад татарскіх набегаў.
- 1545: у Брацлаве было два вадзяныя млыны, мясцовыя фэўдалы атрымалі ад вялікага князя права ствараць у месьце юрыдыкі і прызначаць уласнага войта.
- 1552: у месьце было 770 будынкаў.[1]
- 1564: атрымаў Магдэбурскае права, меў мескі герб «у чырвоным полі срэбны крыж, у цэнтры якога блакітны шчыт з маладзіком».[1]
- 1565/1566: цэнтар Брацлаўскага ваяводзтва ВКЛ.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі ўвайшоў у склад Каралеўства Польскага.
- XVI стагодзьдзе: праз Брацлаў праходзіў саляны шлях, які вёў з Кацюбеева да Луцку.
- XVII стагодзьдзе: Брацлаўскія замкавыя ўмацаваньні прыйшлі ў заняпад.
- 1648—1712: цэнтар Брацлаўскага полку.
- 1672—1699: знаходзіўся пад турэцкай акупацыяй.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
- XIX стагодзьдзе: расейскі цар Мікалай II выдаў распараджэньне пра адбудову Брацлаўскага замку, аднак праект не ажыцьцявілі.
- 1941—1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Remove ads
Насельніцтва
- 1896 год — 6277 чал., у т. л. праваслаўных 41,5 %, раскольнікаў 12 %, каталікоў 7 %, лютэранаў 0,3 % і юдаістаў 39,2 %, паводле стану: шляхты 3,3 %, купцоў 0,9 %, мяшчанаў 87,5 %, сялянаў 0,7 %, грамадзянаў 0,8 %, вайскоўцаў 5,6 % і замежнікаў 0,6 %.[2]
- 1968 год — 4,5 тыс. чал.[3]
- 2005 год — 6033 чал.
Славутасьці
Брацлаўскі замак стаяў на высокім мысе паміж Паўднёвым Бугам і Пуцаўкай. Даўжыня сьценаў складала 36 сажняў, шырыня 28 сажняў.[1] У наш час ад колішняй вялікалітоўскай фартэцыі нічога не захавалася.
Сярод местачковых помнікаў архітэктуры — фрагмэнты забудовы канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads