Калінінская акруга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Калінінская акруга
Remove ads

Калінінская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала зь 17 ліпеня 1924 да 9 чэрвеня 1927 году. Адміністрацыйны цэнтар — горад Клімавічы. Плянавалася перанесьці адміністрацыйны цэнтар у мястэчка Крычаў[1].

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Уключаў 10 раёнаў: Амсьціслаўскі, Бялынкавіцкі, Касьцюковіцкі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Мілаславіцкі, Расьненскі, Хоцімскі, Чэрыкаўскі.

9 чэрвеня 1927 году скасаваная. Тэрыторыя разьмеркаваная паміж Аршанскай (Амсьціслаўскі і Расьненскі раёны) і Магілёўскай (усе астатнія раёны) акругамі.

Паводле дадзеных перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 374,9 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 92,4%; габрэі — 5,1%; расейцы — 1,7%.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads