Унеча
места ў Бранскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уне́ча (па-расейску: Унеча) — места ў Бранскай вобласьці Расеі, у вярхоўі рэчкі Ўнеча. Адміністрацыйны цэнтар Унецкага раёну. Насельніцтва 23 673 чалавек (на 2024 год[2]).
Remove ads
Знаходзіцца за 140 км на паўднёвы захад ад Бранску, на аўтадарозе Бранск — Гомель. Вузел чыгуначных лініяў на Бранск, Воршу, Гомель, Хутар-Міхайлаўскі.
Remove ads
Гісторыя
- 1887: заснаваньне паселішча як станцыі Палескай чыгункі.
- 1927: гарадзкі пасёлак.
- 1929: у выніку правядзеньня лініі Харкаў — Ворша зрабілася значным чыгуначным вузлом і пачала інтэнсіўна разьвівацца.
- 1936—1951: станцыя Ўнеча ў падначаленьні Беларускай чыгункі.
- 1940: атрымала статус места.
- 1943—1944: у месьце знаходзілася кіраўніцтва Беларускай чыгункі.
Насельніцтва
Эканоміка
Завод «Тэмбр». Прадпрыемствы чыгуначнага транспарту (лякаматыўнае і вагоннае дэпо і інш.) і харчовай прамысловасьці (заводы: гароднінасушыльны, масла і сухога малака, мясаптушкакамбінат). Камбінат жалезабэтонных вырабаў.
Турыстычная інфармацыя
У месьце знаходзяцца карцінная галерэя Бранскай вобласьці і гістарычна-краязнаўчы музэй.
Асобы
- Уладзімер Базан — беларускі фотамастак
- Павал Якубовіч — беларускі журналіст, рэдактар газэты «Советская Белоруссия»
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads