Касьцюковічы (Польшча)
вёска ў гміне Мілейчыцы Сямяціцкага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцюко́вічы (па-польску: Kościukowicze, па-падляску: Kościukóvičy[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мілейчыцы. Разам з Клімковічамі і Ханькамі складае адміністрацыйна адну вёску.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьб. Барбары ў Мілейшыцах). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятога Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
На пачатку 16 ст. існаваў тут вадзяны млын, якім кіраваў млынар Касьцюк[1]. У міжваенны пэрыяд Касьцюковічы прыналежалі да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 54 жыхароў (50 праваслаўных, 4 габрэяў, усе пагалоўна былі запісаныя палякамі)[3].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads