Клімковічы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Клімко́вічы (па-польску: Klimkowicze, па-падляску: Klimkóvičy[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мілейчыцы. Разам з Касьцюковічамі і Ханькамі складае адміністрацыйна адну вёску.

Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьб. Барбары ў Мілейшыцах). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятога Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

На пачатку 16 ст. існаваў тут вадзяны млын, якім кіраваў млынар Клімковіч[2]. У міжваенны пэрыяд Клімковічы прыналежалі да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 47 жыхароў (41 праваслаўных і 6 юдаістаў, усе пагалоўна запісаныя беларусамі)[4].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads