Касьцюшка (гара)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцюшка (гара)
Remove ads

Касьцю́шка — найвышэйшая гара Аўстраліі ў складзе Сьнежных гор.

Хуткія факты Найвышэйшы пункт, Вышыня ...
Remove ads

Паходжаньне назвы

Абарыґены лічаць гару сьвятою й завуць Тар-Ган-Жыў. Цяперашнюю назву гара атрымала ў 1840 годзе, калі на яе ўзышоў польскі вандроўца й геоляг граф Павал Эдмунд Стршэлецкі. Зь яго падачы гару назвалі імем генэрала Андрэя Тадэвуша Банавэнтуры Касьцюшкі — нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы й ЗША.

Дадатковыя зьвесткі

  • Касьцюшка доўгі час лічылася самай высокай гарой у Аўстралійскіх Альпах. Аднак, пазьнейшыя дасьледаваньні ўсталявалі, што гара Таўнсэнд зьяўляецца найвышэйшай. З павагі да Паўла Эдмунда Стршэлецкага, улады пераназвалі Касьцюшка ў Таўнсэнд, а Таўнсэнд у Касьцюшка.
  • Менавіта тут калісьці шукалі капітана Гранта яго дзеці, з аднайменнай кнігі Жуля Вэрна.
  • Гэта адна з самых ветлых і ўладкаваных вяршыняў сьвету. На яе папросту можна падняцца, прычым літаральна з усімі выгодамі. З-за адмысловай папулярнасьці ў турыстаў, на вяршыні гары адміністрацыя была змушана пабудаваць самы высокі ў Аўстраліі, ды і, мабыць, ва ўсім сьвеце туалет.
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads