Галавічпольскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галавічпольскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Галавічполе.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Касьцянеўскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Касьцянева. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 20 студзеня 1960 году ў складзе Шчучынскага раёну. 25 лютага 1961 году да сельсавету далучана частка скасаванага Герніцкага сельсавету.

2 сакавіка 1973 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Галавічполе, сельсавет перайменаваны ў Галавічпольскі[1].

28 жніўня 2013 году сельсавет скасаваны, усе 24 населеныя пункты далучаны да Васілішкаўскага сельсавету: Галавічполе, Гурнофель, вёскі Алешкаўцы, Банюкі, Баяры, Ваейкаўцы, Вялікае Сяло, Вялікія Казлы, Галасавічы, Глебаўцы, Карабкі, Касьцянева, Красная, Лазаўцы, Лялюшаўцы, Маркаўцы, Моцеўцы, Навумаўцы, Новыя Гернікі, Пільчукі, Русанаўцы, Русачкі, Старыя Гернікі, Сьвірыды[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads