Васілішкаўскі раён

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Васілішкаўскі раён
Remove ads

Васілі́шкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1960 гадох. Створаны 15 студзеня 1940 году ў складзе Баранавіцкай, з 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай абласьцей. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Васілішкі, з 3 жніўня 1954 году — мястэчка Астрына. Плошча раёну складала 0,7 тыс. км², налічвалася 264 населеных пунктаў (1946 г.).

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 году падзелены на 12 сельсаветаў: Астрынскі, Бакштаўскі, Бярозаўскі, Васілішкаўскі, Касьцянеўскі, Матыльскі, Навадворскі, Нарашанскі, Пугачоўскі, Сабакінскі, Шайбакпольскі, Шастакоўскі, адначасова ў раёне створаны гарадзкі пасёлак Астрына. 16 ліпеня 1954 году скасаваны Бярозаўскі і Пугачоўскі сельсаветы, Сабакінскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі (вёска Сабакінцы перайменаваная ў Першамайскую)[1]. 3 жніўня 1954 году цэнтар раёну перанесены ў гарадзкі пасёлак Астрына, гарадзкі пасёлак Васілішкі скасаваны, яго тэрыторыя ўключаная ў склад Васілішкаўскага сельсавету[2]. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны. Бакштаўскі, Васілішкаўскі, Матыльскі, Сабакінскі (Першамайскі) і Шастакоўскі сельсаветы перададзеныя ў склад Радунскага раёну; Астрынскі, Касьцянеўскі, Навадворскі, Нарашанскі, Шайбакпольскі і г. п. Астрына — у склад Шчучынскага раёну.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads