Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (Удзела)

рыма-каталіцкі храм ва Ўдзеле From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (Удзела)
Remove ads

Касьцёл Беззага́нага Зача́цьця Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і і кля́штар францішка́наў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Удзеле. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Твор архітэктуры віленскага барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Thumb
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
КраінаБеларусь
ВёскаУдзела
Каардынаты55°12′38.39″ пн. ш. 27°33′33.36″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяВіцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарока і клясыцызм
Дата заснаваньняXVII ст.
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў на Вікісховішчы

Комплекс складаецца з касьцёлу, кляштарнага корпусу, брамы-званіцы і муру з брамамі. У наш час касьцёл і кляштар дзейнічаюць.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1642 годзе ваявода амсьціслаўскі Язэп Корсак і яго жонка Мар’яна з Швыкоўскіх заснавалі ўва Ўзьдзеле кляштар францішканаў. Першыя будынкі былі драўлянымі.

У 1766—1791 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла на ўзор царквы Беразьвецкага манастыра базылянаў. Будаваньне мураванага жылога корпуса скончылася ў 1805 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1809 годзе будынкі згарэлі, па чым інтэр’ер касьцёл аформілі ў стылі клясыцызму. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1837 годзе замест вежаў над фасадам паставілі трыкутны франтон. У 1851 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар францішканаў, касьцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны.

У 2-й палове XIX ст. перад касьцёлам збудавалі браму-званіцу[1]. У 1882 годзе кляштар часткова зруйнавалі (засталося адно крыло). На 1910 год парафія налічвала 2978 вернікаў.

Найноўшы час

Thumb
Фота, каля 1900

Па Другой сусьветнай вайне ў 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у якім зрабілі склад, у плябаніі разьмяшчаліся школа і кватэры настаўнікаў.

У 1988 годзе ўтварыўся касьцельны камітэт, які ў 1989 годзе дамогся вяртаньня будынка рыма-каталікам і правёў рэстаўрацыю помніка пад кіраўніцтвам ксяндза Ю. Булькі. У 2000 годзе аднавілася дзейнасьць кляштару францішканаў. У 2002 годзе на тэрыторыі касьцёла адкрылі помнік Сьвятому Максыміліяну Кольбэ.

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з паўцыркульнай апсыдай і сымэтрычнымі бакавымі закрысьціямі. Цэнтральны нэф бязь верхняга асьвятленьня. Усе нэфы маюць аднолькавую вышыню і накрываюцца агульным 2-схільным дахам, што надае будынку важкую манумэнтальнасьць. Хвалістая роўніца галоўнага фасада-нартэкса падзяляецца 2-граннымі пілёнамі і калёнамі, квадратнымі плакеткамі, аркавымі эксэдрамі. Бакавыя і алтарны фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасьценках.

Унутраная прастора падзяляецца на нэфы 6 магутнымі 4-граннымі пілёнамі і перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на папружных арках і распалубках. Над прытворам месьцяцца выгнутыя хоры. Сьцены апярэзваюцца шырокім карнізным пасам, падзяляюцца янічнымі канэлюраванымі пілястрамі. Пад касьцёлам знаходзіцца крыпта з 42 пахаваньнямі манахаў-францішканаў.

Кляштар

Кляштарны корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак, які злучаўся з касьцёлам калідорам[2].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads