Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Быхаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Быхаве. Знаходзіўся на высокім правым беразе ракі Дняпра, на поўнач ад замка, на Касьцельнай вуліцы. Твор архітэктуры барока з элемэнтамі клясыцызму. У 1960-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл. Да нашага часу захаваліся падмуркі і суседні будынак кляштару канонікаў лятэранскіх.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() Касьцёл на малюнаку-рэканструкцыі С. Лявіцкага | |
Краіна | Беларусь |
Места | Быхаў |
Каардынаты | 53°31′8.72″ пн. ш. 30°15′31.97″ у. д. |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае


У 1619 годзе уладальнікі Быхава Хадкевічы[1] фундавалі ў ім кляштар канонікаў лятэранскіх з драўляным касьцёлам пад тытулам Сьвятога Казімера. Існуюць зьвесткі, што за часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскі гаспадар Аляксей Міхайлавіч, войскі якога акупавалі места, загадаў гвалтоўна перарабіць існы мураваны касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату[2].
У 1765 годзе тагачасныя ўладальнікі Быхава Сапегі збудавалі на месцы драўлянага новы мураваны касьцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. На 1744 год парафія належала да Аршанскага дэканату і ўлучала, апрача Старага і Новага Быхава, 24 населеныя пункты.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Быхаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Існуюць зьвесткі, што па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зруйнавалі касьцёл, муры якога вярнулі каталікам толькі ў пачатку XX стагодзьдзя[2].
Наноўшы час
За савецкім часам бальшавікі зачынілі касьцёл, а потым ўзарвалі касьцельную званіцу. Канчаткова будынак касьцёла зруйнавалі ў 1960-я гады.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл — помнік архітэктуры барока з элемэнтамі клясыцызму. Асобна стаяла вышынная дамінанта — 3-ярусная вежа-званіца.
Касьцельны пляц атачаўся мурам з брамай.
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- М. Астанковіч, 1905 г.
- М. Астанковіч, 1905 г.
- М. Астанковіч, 1905 г.
- 1911 г.
- 1911 г.
- 1911 г.
- Званіца і брама, 1917 г.
- 1918 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- Рынак. Налева — касьцёл, 1941 г.
- 1941 г.
- 1941—1944 гг.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads