Кляштар канонікаў лятэранскіх (Быхаў)
помнік архітэктуры XVII ст. у Быхаве (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Быхаве. Знаходзіцца на высокім правым беразе Дняпра, на поўнач ад замка, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. У склад комплексу ўваходзіў касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, які ў 1960-я гады зруйнавалі савецкія ўлады.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх | |
![]() Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх | |
Краіна | Беларусь |
Места | Быхаў |
Каардынаты | 53°31′9.98″ пн. ш. 30°15′28.64″ у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх на мапе Беларусі ![]() ![]() Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1619 годзе ўладальнікі Быхава Хадкевічы[1] фундавалі ў ім кляштар канонікаў лятэранскіх з драўляным касьцёлам пад тытулам Сьвятога Казімера. У 1765 годзе тагачасныя ўладальнікі места Сапегі збудавалі на месцы драўлянага новы мураваны касьцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Быхаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, кляштар працягваў дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар[2], у будынках якога разьмясьцілася жаночая гімназія. Пазьней у кляштарным корпусе працавала расейская вязьніца.
Найноўшы час
За савецкім часам у колішнім кляштары працавала аўтамабільная школа.
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- 1911 г.
- 1917 г.
- 1917 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads