Касьцёл Божага Провіду (Слабодка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Божага Провіду (Слабодка)
Remove ads

Касьцёл Божага Провіду — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Слабодцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Божага Провіду
Thumb
Касьцёл Божага Провіду
КраінаБеларусь
ВёскаСлабодка
Каардынаты55°41′09.7″ пн. ш. 27°11′01.14″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква і каталіцтва
ЭпархіяВіцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэараманскі стыль і нэаготыка
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Божага Провіду на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Божага Провіду
Касьцёл Божага Провіду
Касьцёл Божага Провіду на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касьцёл з боку Вялікай вуліцы, да 1939 г.

Мураваны касьцёл у Слабодцы збудавалі ў 1903 годзе.

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з апсыдай, трансэптам і закрысьціямі. Галоўны фасад утвараюць дзьве высокія 5-ярусныя вежы з вострымі шатровымі вярхамі і параўнальна невялікая фасадная роўніца цэнтральнага нэфа паміж імі. Сьцены падзяляюцца гарызантальна паўцыркульнымі, лучковымі і круглымі аконнымі праёмамі зь вітражамі (каляровае шкло захавалася часткова), вэртыкальна — прыступкавыми контрфорсамі, якія на бакавых фасадах злучаюцца з дэкаратыўнымі аркбутанамі. Над галоўным уваходам і на фасадных роўніцах трансэпта разьмяшчаюцца вялікія вокны-ружы. Уваходы маюць выгляд аднатыпных парталаў з паўцыркульнымі праёмамі.

У інтэр'еры цыліндрычныя скляпеньні з распалубкамі, Хоры ў верхняй частцы нартэкса. У плястычнай аздобе шырока выкарыстоўваюцца ордэрныя элемэнты раманскай архітэктуры: аркатурныя паясы, нішы, калёнкі з капітэлямі расьлінных формаў. Сьцены і скляпеньні алтарнай часткі дэкаруюцца арнамэнтам. Аўтэнтычная аздоба інтэр’еру не захавалася.

Мастацкую каштоўнасьць маюць жалезныя акоўкі ўсіх вонкавых дзьвярэй касьцёла, выкананыя мясцовым кавалём. Кампазыцыі аковак складаюцца з сымэтрычна ўкладзеных з бакоў завесаў (царгаў) сьпіралепадобных пышных расьлінных сьцёблаў, што заканчваюцца то 4-лістымі кветкамі, то пальметападобным лістком. Пры кампазыцыйным адзінстве аковак усіх дзьвярэй дэталі не паўтараюцца, што сьведчыць пра вольную імправізацыю майстра ў кожным выпадку. Арыгінальную, багатую формай і складаную малюнкам кампазыцыю маюць акоўкі дзьвярэй цэнтральнага ўваходу. Яны выглядаюць як пышныя букеты з арнамэнтальных элемэнтаў, што паўтараюцца ў кампазыцыях дэкору бакавых дзьвярэй[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads