Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (Клецак)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (Клецак)
Remove ads

Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Клецку. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a]. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў
Thumb
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
МестаКлецак
Каардынаты53°04′01.99″ пн. ш. 26°38′05.48″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква і праваслаўе
ЭпархіяСлуцкая япархія[d] 
Архітэктурны стыльсармацкае барока[d] і барока
ЗаснавальнікСтаніслаў Казімер Радзівіл
Першае згадваньне1683
Дата заснаваньняXVII ст.
СтатусАхоўная зона
Сайтkleck-blago.by
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса (разьмяшчаецца на ўсходзе за касьцёлам). У наш час у будынку касьцёла дзее царква Ўваскрасеньня Хрыстова Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, у кляштарным корпусе — адміністрацыйная ўстанова.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Касьцёл, абмеры 1843 г.

У 1683 годзе скарбнік наваградзкі Юры Казімер Булгак і ягоная жонка Кляра з Галтоўскіх заснавалі ў Клецку кляштар дамініканаў. Таго ж году з фундацыі маршалка літоўскага князя Станіслава Казімера Радзівіла замест драўлянага касьцёла збудавалі мураваны, асьвячоны 6 чэрвеня 1684 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Клецак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. З 1795 году пры кляштары існавала школа на дзесяць студэнтаў шляхецкага паходжаньня і шпіталь (заснаваны М. Адахоўскім). Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) — гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

Па далучэньні Клецку да БССР у 1939 годзе савецкія ўлады адабралі касьцёл у Маскоўскага патрыярхату і разьмясьцілі ў ім філію мэханічнага завода.

У 1994 годзе будынак касьцёла перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. 11 лістапада 2008 году на колішні касьцёл паставілі пазалочаны купал-цыбуліну, што ёсьць грубым парушэньнем дзейнага заканадаўства[1]. Нягледзячы на звароты грамадзкасьці ў пракуратуру[2], неўзабаве такія ж купалы паставілі над бакавымі вежамі.

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з апсыдай, накрытымі высокім агульным дахам. З поўначы далучаецца невялікая закрысьція. Галоўны фасад падзяляецца карнізам на дзьве роўныя вышынёй часткі. Масіўныя чацьверыковыя вежы сьпярша завяршаліся пакатымі, потым высокімі 4-схільнымі шатрамі, тарэц даху закрываецца трыкутным франтонам, амаль роўнай вышыні зь вежамі. Фасады рытмічна падзяляюцца шырокімі пілястрамі, плястыку галоўнага фасаду ўзбагачваюць нішы, скульптура і лепка.

Кляштар

Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам. Фасады рытмічна падзяляюцца шырокімі лапаткаамі і прастакутнымі аконнымі праёмамі. Плян галерэйны з тарцовымі 2-маршавымі сходамі. Перакрыцьці памяшканьняў, галерэяў і падвалаў скляпеністыя[3].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Янкі Купалы, 23

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads