Касьцёл Маці Божай Каралевы (Мікашэвічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Маці Божай Каралевы — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Мікашэвічах. Знаходзіцца ў цэнтры места[a]. Твор архітэктуры нэаготыкі, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Маці Божай Каралевы | |
Касьцёл Маці Божай Каралевы, аўтэнтычны выгляд | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Мікашэвічы |
| Каардынаты | 52°13′22.13″ пн. ш. 27°27′52.37″ у. д. |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Пінская япархія |
| Архітэктурны стыль | нэаготыка |
| Дата заснаваньня | 1936 |
Касьцёл Маці Божай Каралевы на мапе Беларусі Касьцёл Маці Божай Каралевы | |
У наш час у будынку касьцёла дзее царква Сьвятога Яна Прадцечы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Remove ads
Гісторыя
Мураваны касьцёл у Мікашэвічах збудавалі ў 1936 годзе.
У 1960-я гады савецкія ўлады зачыніні касьцёл. У 1990-я гады будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. Тады ж у выніку рэканструкцыі над будынкам паставілі шэраг купалоў-цыбулінаў, а таксама вежу, завершаную высокім шатром з цыбулінай.
Архітэктура
Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта прастакутны ў пляне вышынны аб’ём пад 2-схільным дахам з прыбудовамі ніжэйшых крылаў трансэпта пад 2-схільнымі дахамі і апсыды пад вальмавым пакрыцьцём. Роўнічны франтальны фасад завяршаецца трыкутным франтонам, падзеленых 2-яруснай аркатурай, восьсю сімэтрыі адзначаецца аркавым пэрспэктыўным парталам. Бакавыя фасады праразаюцца высокімі лучковымі і невялікімі аркавымі аконнымі праёмамі з броўкамі[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- да 1939 г.
- 1936 г.
- 1942 г.
- 1943 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- 2014 г.
- 2014 г.
- 2020 г.
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
