Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (Солы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Солах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры мадэрну.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай | |
![]() Касьцёл Маці Божай Ружанцовай | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Солы |
Каардынаты | 54°30′58″ пн. ш. 26°10′48″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | архітэктура мадэрну[d] |
Аўтар праекту | Адам Дубановіч[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Маці Божай Ружанцовай | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Каталіцкую парафію ў Солах заснавалі ў 1589 годзе. Тады ж з фундацыі гетмана Крыштапа Мікалая Радзівіла «Перуну» збудавалі першы драўляны касьцёл. Будынак касьцёла зьнішчылі за часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, па якой яго аднавілі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Солы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У вайну 1812 году будынак касьцёла згарэў. Новы драўляны касьцёл збудавалі ў 1849 годзе.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе касьцёл зноў згарэў.
Найноўшы час
У 1926—1934 гадох на месцы драўлянага збудавалі мураваны касьцёл паводле праекту 1925 году архітэктара Адама Дубановіча. У канцы 1930-х гадоў мастак Пётра Сергіевіч аздобіў касьцёл фрэскавымі размалёўкамі. За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры мадэрну. Мае асымэтрычную шматплянавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю. У яе аснове аб’ём нэфу, накрыты 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Да нэфу далучаецца трансэпт і паўцыркульная апсыда з канічным пакрыцьцём. Вэртыкальнай дамінантай выступае бакавая 2-ярусная вежа-званіца зь фігурным завяршэньнем. У цэнтры даху ўзвышаецца 2-ярусная 8-гранная сыгнатурка. Невысокія прыбудовы закрысьціяў завяршаюцца крывалінейнымі парапэтамі. Своеасаблівасьць будынку надаюць галерэі-аркады. Уваходны тамбур паўкруглы ў пляне. Фасады дэкаруюцца фігурнымі шчытамі з валютамі, прыступкавымі контрфорсамі бутавай муроўкі.
У кампазыцыі інтэр’еру пануе прастора нэфа, у якую раскрываецца шырокі трансэпт і больш вузкая алтарная частка. Сяродкрыжжа перакрываецца купалам, нэф — цыліндрычным скляпеньнем. Сьцены аздабляюцца фрэскавымі размалёўкамі мастака Пётры Сергіевіча. Асабліва вылучаюцца «Спасланьне Сьвятога Духа на Апосталаў» у купале, «Маці Божая зь Сьвятымі Станіславам і Казімерам» у галоўным алтары і «Анёльскі сьпеў» над хорамі. У інтэр’еры пяць аьтароў: галоўны — Маці Божай Ружанцовай, левы бакавы — Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса, правы — Маці Божай Вастрабрамскай, яшчэ два алтары знаходзяцца ў капліцах, зробленых у крылах трансэпта — Сьвятога Юзэфа ў левай і Сьвятога Антонія ў правай. Над нартэксам месьцяцца хоры на дзьвюх калёнах[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- А. Дубановіч, 1925 г.
- А. Дубановіч, 1925 г.
- А. Дубановіч, 1926 г.
- А. Дубановіч, 1930 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1930 г.
- 1941 г.
- 1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Інтэр'ер
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads