Солы
вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Со́лы — вёска ў Беларусі, на рацэ Ашмянцы. Цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 1475 чалавек. Знаходзяцца за 15 км на захад ад Смаргоні, за 252 км ад Горадні. Чыгуначная станцыя на лініі Маладэчна — Вільня.
Солы — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Remove ads
Назва
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Soły (7 верасьня 1458 году)[1].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Солы ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі як сяло Віленскага ваяводзтва. Паселішча знаходзілася ў шляхецкай уласнасьці.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Солы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1849 годзе ў мястэчку збудавалі касьцёл, з 1870 году працавала расейская народная вучэльня.
На 1886 год у Солах існавалі валасная ўправа, касьцёл, сынагога, 5 крамаў, карчма, вінакурны завод (за 4 км ад мястэчка), на 1890 год — пошта, тэлеграф, станцыя Лібава-Роменскай чыгункі (адкрылася ў 1873 годзе). У пачатку XX стагодзьдзя у мястэчку працаваў лекарскі ўчастак.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Солы занялі войскі Нямецкай імпэрыі. У канцы 1917 году ў мястэчку адбылася падзея, якая прапісала паселішча ў эўрапейскай гісторыі на шматлікія стагодзьдзі наперад: 4 сьнежня прадстаўнікі 2-й, 3-й і 10-й арміяў на чале з шараговым Салігаліцкага палка 81-й пяхотнай дывізіі бальшавіком Шчукіным падпісалі замірэньне зь немцамі. Баявыя дзеяньні на працягу ўсяго фронту ад Відзаў да Прыпяці спыняліся з 5 сьнежня на два месяцы. Праз 10 дзён — 15 сьнежня — замірэньне падпісалі ўжо ў Берасьці, надаўшы дамове шырэйшы статус.
- Старая графіка Солаў
- Стары касьцёл, 1896 г.
- Нерэалізаваны праект касьцёла, 1848 г.
- Рэалізаваны праект касьцёла, 1926 г.
- Капліца на Жупранскай вуліцы, 1908 г.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Солы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Солы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1926—1934 гадох у мястэчку вялося будаваньне касьцёла Маці Божай Ружанцовай. Ахвяраваньні на яе склалі паўмільёна злотых, велізарную для таго часу суму.
У 1939 годзе Солы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Смаргонскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2001 год тут было 594 двары. У 2000-я гады Солы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Стары касьцёл, каля 1900 г.
- Чыгуначная станцыя, 1915 г.
- Раён чыгуначнай станцыі, 1917 г.
- Чыгуначная станцыя Солы ў Дакурнішках, 1917 г.
- Рынак, 1916 г.
- Млын на Ашмянцы ў Дакурнішках, 1916 г.
- Капліца, да 1930 г.
- Новы касьцёл, 1930 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Першамайская вуліца | Віленская вуліца |
Сацыялістычная вуліца | Вакзальная вуліца |
Цэнтральная вуліца | Дворная вуліца |
Францішка Багушэвіча вуліца | Жупранская вуліца[7] |
Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Капліца могілкавая
- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (1926—1934)
- Могілкі юдэйскія
- Сядзіба (XVIII—XIX стагодзьдзі)
Страчаная спадчына
- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (XIX ст.)
- Сынагога (XIX ст.)
Галерэя
- Краявіды Солаў
- Касьцёл з боку апсыды
- Касьцёл, фрагмэнт
- Касьцёл, інтэр’ер
- Касьцёл, хоры
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads