Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Трокі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фарны) — помнік архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў у Троках. Знаходзіцца ў цэнтры места пры гістарычнай Касьцельнай вуліцы. Дзее. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага і сталага або «сармацкага» барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна | Летува |
Места | Трокі |
Каардынаты | 54°38′34.30″ пн. ш. 24°56′04″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | барока, сармацкае барока[d] і готыка |
Заснавальнік | Вітаўт |
Дата заснаваньня | 1409 |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Летувы ![]() ![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() |
Троцкі Фарны касьцёл мае тытул малой базылікі, тут захоўваецца цудоўны абраз Маці Божай Троцкай.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае


Мураваны парафіяльны касьцёл у Троках фундаваў у 1409 годзе вялікі князь Вітаўт[1]. На гравюры Тамаша Макоўскага выяўляецца як гатычная зальная пабудова пад 2-схільным дахам зь вежай-сыгнатуркай у цэнтры.
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе будынак касьцёла атрымаў значныя пашкоджаньні.
У 1700 годзе пры касьцёле стварылі капліцу-пахавальню Ромэраў. У 1718 годзе касьцёл асьвяцілі па рэканструкцыі ў стылі барока.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Трокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1796 годзе будынак касьцёла аднавілі па пажары 1794 году. У 1822, 1840, 1858 і 1867 гадох праводзіліся рамонты.
Найноўшы час
За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся. 3 верасьня 2017 году касьцёл атрымаў тытул малой базылікі ад Папы Францішка.
Remove ads
Архітэктура
Адзін з найбольш раньніх касьцёлаў у Вялікім Княстве Літоўскім, мае пэўныя рысы будаўнічага прымітыву: моцна перакошаны плян асноўнага аб’ёму і апсыды. Сваёй структурай набліжаецца да Мерацкага і Кейданскага Фарных касьцёлаў.
Ад пачатку гэта была зальная пабудова, падзелеая на тры нэфы чатырма крыжападобнымі ў сечыве слупамі. Цэнтральны нэф адпавядае сваёй шырынёй прэзьбітэрыюму, які заканчваўся 5-граннай апсыдай. З правага боку да апсыды далучалася закрысьція. У канструкцыйна важных месцах сьцены ўмацоваліся контрфорсамі. Тарцовыя сьцены завяршаліся прыступкавымі франтонамі. Па рэканструкцыі ў стылі барока — гэта 2-вежавая базыліка[2].
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- К. Тызэнгаўз, 1-я пал. XIX ст.
- А. Адам, 4 ліпеня 1812 г.
- Я. Главацкі, 1822 г.
- Х. Брэслаўэр, 1846 г.
- А. Ромэр, 1850—1897 гг.
- Ю. Азямблоўскі, 1851—1878 гг.
- С. Вараб'ёў, 1855 г.
- С. Вараб'ёў, 1855—1856 гг.
- А. Ромэр, 1869 г.
- І. Трутнеў, 1870 г.
- Н. Орда, 1875—1877 гг.
- 1887 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- Ю. Чаховіч, 1880—1886 гг.
- Ю. Чаховіч, 1888 г.
- С. Флёры, 1888 г.
- М. Астанковіч, 1890-я гг.
- каля 1900 г.
- 1902 г.
- да 1915 г.
- да 1915 г.
- да 1915 г.
- 1915 г.
- 1917 г.
- 1925—1930 гг.
- Г. Паддэмбскі, 1930 г.
- 1931 г.
- Я. Булгак, 1934 г.
- Я. Булгак, да 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
- Алтар і амбон
- Хоры
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads