Касьцёл Сьвятога Юрыя (Кейданы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвятаюр’еўскі касьцёл у Кейданах — гатычны храм Вялікага княства Літоўскага.

Гісторыя
- Мяжа ХV—XVІ стагодзьдзяў — збудаваны пры замку Радзівілаў біржайскай лініі.
- Сярэдзіна XVI — прыстасаваны пад кальвінскі збор.
- 1655 — у касьцёле быў адслужаны малебен у гонар падпісаньня уніі ВКЛ са Швэцыяй (Кейданскай уніі).
- 1758 — рэканструяваны.
Архітэктура
Позьнегатычны касьцёл мае простую трохнефавую залявую структуру асноўнага аб’ёму, пяцігранную апсыду прэзьбітэрыя і невялікую закрыстыю з правага боку ад апсыды. На галоўным фасадзе касьцёл меў магутную чацьвярыковую вежу. Звонку сьцены касьцёла ўпрыгожваюць арнамэнты выкладзеныя перапаленай цэглай-клінкерам. Па пляне ён набліжаецца да раней збудаваных касьцёлах у Троках і Мерачы.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads