Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Чавусы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Чавусах. Знаходзіўся на Чырвонай вуліцы пры Конным пляцы[a]. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() Інтэр'ер касьцёла | |
Краіна | Беларусь |
Места | Чавусы |
Каардынаты | 53°48′32.50″ пн. ш. 30°58′23.60″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Дата заснаваньня | 1913 |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі |
На мяжы 1950—1960-х гадоў савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл.
Remove ads
Гісторыя
Новы касьцёл у Чавусах збудавалі ў 1913 годзе.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Па Другой сусьветнай вайны ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў яны разабралі будынак на цэглу[1].
Архітэктура
Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта была 3-нэфавая бязьвежавая базыліка з 3-граннай апсыдай[2].
Унутраная прастора перакрывалася стрэльчатымі скляпеньнямі на гранёных слупах. Барокавы алтар меў выгляд дзьвюх калёнаў зь фігурным франтонам. На левай сьцяне прэзьбітэрыюму знаходзіўся кансольны амбон. На хорах быў арган[1].
Заўвагі
- Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца Чавускі аддзел Белаграпрамбанку
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads