Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Валеўка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Валеўка)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Валеўцы. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы колішняга мястэчка, на Наваградзкай вуліцы. У 1830-я гады ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна ліквідавалі кляштар і перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
КраінаБеларусь
ВёскаВалеўка
Каардынаты53°27′34.13″ пн. ш. 25°53′11.22″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяНаваградзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыльнароднае дойлідзтва Беларусі[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Комплекс складаўся з драўляных касьцёла і кляштарнага корпусу. У наш час у будынку касьцёла дзее царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Званіца. Я. Булгак, 1930 г.

Вялікае Княства Літоўскае

У 1685 годзе з фундацыі ваяводы берасьцейскага Стэфана Курча ў Валеўцы збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар дамініканаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Валеўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і ў 1840-я гады перабудавалі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1870-я гады на дахам былога касьцёла паставілі невялікі купал.

Найноўшы час

У 1930-я гады да асноўнага аб’ёму прыбудавалі званіцу.

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі сталю барока. Аснову складае прастакутны зруб, які пераходзіць у 5-гранную апсыду з бакавымі квадратнымі рызьніцамі. Галоўны фасад выходзіць за межы асноўнага аб’ёму і фармуецца бакавымі квадратнымі клецямі (ніжні ярус белых вежаў, верхнія зьнялі ў 1840-я гады), якія вылучаюць у цэнтры паглыбленую нішу і трыкутны франтон з заломам. Аб’ёмы будынка аб’ядноўваюцца пры дапамозе кутніх трыкутных застрэшкаў агульным 2-схільным дахам з вальмамі над апсыдай і шырокімі прафіляванымі карнізамі. У 1870-я гады ў цэнтры гонтавага даху паставілі купал на 8-гранным барабане, да галоўнага фасаду ў 1930-я гады дабудавалі 3-ярусную чацьверыковую званіцу, завершаную невялікім шатром з купалам. Вэртыкальна зашаляваныя фасады праразаюцца лучковымі аконнымі праёмамі і ўмацоўваюцца брускамі-сьцяжкамі ў прасьценках.

Усярэдзіне апсыда адмяжоўваецца ад перакрытай роўнай стольлю малітоўнай залі мэталічнай агароджай і драўляным 2-ярусным пазалочаным іканастасам[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

У мастацтве

Уладзімер Караткевіч упамінае вёску ў «Зямлі пад белымі крыламі»[2]:

« Валеўка. Гэта вёска сучасная, але і тут ёсьць старажытнасьць. У прыватнасьці курганы, гарадзішчы, трохсотгадовая драўляная царква (раней яна была касьцёлам, і гэта ў ёй, згодна паданьню, вянчаўся з Зосяю Міцкевічаў пан Тадэвуш), а ў ёй іконы працы… В. М. Васьняцова. Так-так, вывезеныя калісьці з Варшавы ў Баранавічы і ў некалькі вёсак. У прыватнасьці ў Валеўку… »
Remove ads

Заўвагі

    Крыніцы

    Літаратура

    Вонкавыя спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads