Валеўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ва́леўка[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Нёўдзе, каля возера Сьвіцязі. Цэнтар сельсавету Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 401 чалавек. Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Наваградку, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Наваградак — Баранавічы і Наваельня — Карэлічы.
Валеўка — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся колішні касьцёл дамініканаў, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVII ст.
Remove ads
Назва
Вала або Валь (Walo, Wal, Wall) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Валеўку зьмяшчаецца ў «Гістарычных запісках» Фёдара Еўлашэўскага і датуецца 1602 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У XVII ст. Валеўка перайшла ў валоданьне роду Курчаў. У 1685 годзе падкаморы лідзкі С. Курч заснаваў тут касьцёл і кляштар дамініканаў. Пазьней Валеўка перайшла да Незабытоўскіх, якія збудавалі тут царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. У гэты час паселішча набыла статус мястэчка.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Валеўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Райчанскай воласьці Наваградзкага павету. На 1798 год тут было 20 двароў. У 1830 годзе расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка, а ў 1835 годзе — ліквідавалі кляштар дамініканаў. З 1874 году Валеўка знаходзілася ў валоданьні І. Крывалуцкага. На 1886 год тут было 10 двароў[3], працавала царкоўнапрыходзкая школа.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Валеўку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Валеўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Валеўка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Наваградзкім павеце.
У 1939 годзе мястэчка ўвайшло ў склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну, з 25 лістапада 1940 году — сельсавету Карэліцкага раёну. 3 1955 году пры сярэдняй школе дзее краязнаўчы музэй. На 1970 год у вёсцы было 139 двароў, на 1992 год — 990, на 1996 год — 235. У 2000-я гады Валеўка атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Былы касьцёл, каля 1900 г.
- У мястэчку, 1915 г.
- Будынак, 14.12.1915 г.
- Былы касьцёл. А. Віслоцкі, 15.07.1923 г.
- Былы касьцёл. Я. Булгак, 1925 г.
- Званіца. Я. Булгак, 1930 г.
- Новы касьцёл, 1930-я гг.
- Новы касьцёл з боку апсыды, 1930-я гг.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Валеўцы працуе школа, лякарня, дом культуры, пошта.
Забудова
Вуліцы і пляцы
З урбананімічнай спадчыны Валеўкі да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Наваградзкая, Сьвіцязянская і Школьная.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
Каля Валеўкі знаходзіцца стаянка эпохі мэзаліту.
- Касьцёл дамініканаў (1685; цяпер царква Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла)
Страчаная спадчына
- Кляштар дамініканаў (XVII ст.)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.)
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads