Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Безьдзеж)
помнік архітэктуры XIX ст. у Безьдзежы (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Безьдзежы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Безьдзеж |
Каардынаты | 52°18′58″ пн. ш. 25°18′17″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[1] |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
Утвараў адзіны ансамбль зь вежай-званіцай, зруйнаванай савецкімі ўладамі.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл у Безьдзежы збудавалі ў XVI ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Безьдзеж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1818 годзе замест драўлянага збудавалі мураваны касьцёл[2].
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Існуюць зьвесткі[3], што 27 чэрвеня 1914 году намаганьнямі Рамана Скірмунта ў Безьдзежы пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла. Гэты касьцёл скончылі ў 1915 годзе з фундацыі зямяніна Караля Орды, які яшчэ ў 1907 годзе ахвяраваў 2 дзесяціны зямлі і будаўнічы матэрыял, і на сродкі сялянаў.
Найноўшы час

У міжваеннай Польскай Рэспубліцы будынак касьцёла вярнулі каталікам. З 1990-х гадоў касьцёл належаць да Пінскага дэканату Пінскай дыяцэзіі.
Remove ads
Архітэктура
Твор архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб'ём, накрыты 2-схільным вальмавым дахам. Цэнтральнай восьсю галоўнага фасада разьмяшчаецца ўваходны партал з сандрыкам, над ім люнэт, франтон з круглым акном у тымпане і невялікая цыліндрычная сыгнатурка з крыжам у завяршэньні. Бакавыя фасады падзяляюцца прастакутнымі аркавымі праёмамі. На ляканічных фасадах вылучаецца антаблемэнт, дзеля простай дэкарацыі выкарыстоўваюцца карнізныя цягі з зубчыкамі, лапаткі на вуглах і ў прасьценках. Уваход мае выгляд партала з паўкруглай люкарнай.
Унутраная прастора перакрываецца бэлечнай стольлю. Над уваходам разьмяшчаюцца крывалінейнага абрысу хоры.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads