Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Жодзішкі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Жодзішках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на правым беразе ракі Вяльлі[a]. Дзее. Твор архітэктуры рэнэсансу і барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жодзішкі |
Каардынаты | 54°37′24.67″ пн. ш. 26°26′32.3″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | рэнэсансная архітэктура[d] |
Заснавальнік | Крыштоф Камар[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы драўляны касьцёл у Жодзішках каля 1453 году заснавалі ўладальнікі маёнтку Осьцікавічы. Паводле адных зьвестак, у канцы XVІ ст. з фундацыі наступных уладальнікаў, Кішкаў, у Жодзішках збудавалі мураваны кальвінскі збор. Паводле іншых зьвестак, яго збудаваў на месцы касьцёла Крыштап Комар у 1612 годзе, а яго сын Геранім вярнуў род у каталіцтва і да 1669 году збудаваў новы драўляны касьцёл пад тытулам Найсьвяцейшай Тройцы, пры якім заснаваў парафіяльную школу. Іншыя крыніцы сьцьвярджаюць, што Крыштап Комар у 1612 годзе адразу збудаваў мураваны касьцёл, а Геранім павялічыўшы фундуш, падараваў яму маёмасьць, збудаваў плябанію і парафіяльную школу.
У 1708 годзе ў падараванай Барбарай (з Комараў) Мінкевіч (Міцкевіч) і яе сынам Адамам сядзібе зьявіліся езуіты. У 1727 годзе яны збудавалі касьцёл Сьвятога Юды Тадэвуша, у 1745 годзе адкрылі музычную бурсу, у 1767 годзе — аптэку. У 1757—1766 гадох паводле праекту архітэктара Тамаша Жаброўскага збудавалі мураваны калегіюм. У 1778 годзе праводзілася рэканструкцыя касьцёла.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жодзішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў расейскія ўлады выслалі ў Кастраму пробашча Вішнеўскага і канфіскавалі тры абразы: «Сэрца Езуса», «Сьвяты Язафат» і «Сьвяты Андрэй Баболя». У 1886 годзе касьцёл атачылі высокай мураванай агароджай. У 1902 годзе да яго прыбудавалі бакавыя капліцы.
За часамі Першай сусьветнай вайны войскі Нямецкай імпэрыі зруйнавалі вежу і зладзілі ў будынку шпіталь, а потым шавецкую фабрыку.
Найноўшы час
У 1924 годзе пробашчам стаў прыхільнік беларусізацыі касьцёла Вінцэнт Гадлеўскі. Касьцёл адрэстаўравалі. У 1929 годзе да парафіі далучылася капліца ў Дубцы. У 1937 годзе мастак Пётра Сергіевіч размаляваў скляпеньні касьцельных капліцаў. У савецкі час касьцёл працягваў дзеяць.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэнэсансу і барока. Сьпярша выцягнуты падожнай восьсю прастакутны будынак з 2-яруснай чацьверыковай вежай-званіцай на галоўным фасадзе атрымаў крыжападобную форму. З заходняга боку да яго далучаецца квадратная ў пляне, умацаваная кутнімі контрфорсамі апсыда, над якой раней узвышалася высокая і масіўная вежа-званіца. Перакрыжаваныя прастакутныя аб’ёмы накрываюцца 2-схільнымі дахамі, трыкутныя шчыты якіх ёсьць працягам роўнічных фасадаў. На галоўным фасадзе руставаным парталам вылучаецца галоўны ўваход. Сьцены падзяляюцца роўнымі лапаткамі, злучанымі спрошчана прафіляваным карнізам, праразаюцца лучковымі праёмамі вокнаў і нішамі.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеньнямі. Апсыда раскрываецца ў залю аркавым прасьветам, усходы ў паўночна-ўсходнім куце залі вядуць на хоры. Галоўны і меншыя маштабам два бакавыя алтары маюць карынцкія калянады, што абрамляюць алтарныя абразы і нясуць фігурныя ляпныя насьценныя шчыты з мэдальёнамі ў цэнтры. Скляпеньні капліцаў аздабляе размалёўка, выкананая ў 1937 годзе мастаком Пётрам Сергіевічам[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- Ю. Азямблоўскі, 1833—1863 гг.
- 1871 г.
- 1871 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- Ю. Чаховіч, 1882 г.
- каля 1900 г.
- 1904 г.
- 1915 г.
- 1915 г.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1917 г.
- 1920-я гг.
- 1930 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- З боку апсыды
- Брама
- Інтэр'ер
- Хоры
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads