Жодзішкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жодзішкі
Remove ads

Жодзішкі — вёска ў Беларусі, на рацэ Вяльлі. Цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 1997 год — 891 чалавек. Знаходзіцца за 19 км на поўнач ад Смаргоні, на аўтамабільнай дарозе Варняны — Кабыльнік.

Жодзішкі — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і палац Патоцкіх (езуіцкі калегіюм) у стылі рэнэсансу і барока, помнікі архітэктуры XVII стагодзьдзя.

Remove ads

Назва

Шата, пазьней Шат або Шад (Scato, Schat, Schad) — імя германскага паходжаньня[1][2]. На думку географа Вадзіма Жучкевіча, такую ж аснову мае места Жодзін[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Жодишъки… Жодышки (1553 год)[7].

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Жодзішкі як замак і мястэчка, заснаваныя Мордасам Мішкавічам, датуецца 1511 годам. У гэты час вялікі князь Жыгімонт Стары выдаў мястэчку прывілей на таргі, корчмы і кірмашы. У XVI ст. маёнтак знаходзіўся ў валоднаьні Падбейпецічаў, Забярэзінскіх, Осьцікавічаў, Кішкаў. Каля 1553 году Осьцікавічы заснавалі тут касьцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Жодзішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У канцы XVI ст. Кішкі збудавалі ў мястэчку кальвінскі збор.

У XVII ст. новы ўладальнік Жодзішак Геранім Комар збудаваў тут касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, пры якім дзеяла школа. 3 другой паловы XVII ст. Жодзішкамі валодалі Міцкевічы. Барбара Міцкевіч з Комараў заснавала езуіцкі кляштар і калегіюм, перадала маёнтак езуітам. У 1701 годзе сярод вернікаў Жодзішкаўскай парафіі ўпаміналася старалітва. У 1774 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Магдэбурскае права.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Жодзішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. Зь сярэдзіны XIX ст. мястэчка ўваходзіла ў Дубагоўскую воласьць Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. У другой палове XIX ст. маёнтак Жодзішкі падзяліўся на некалькі ўладаньняў. На 1859 год тут было 39 двароў, дзеялі касьцёл і малітоўны дом, працавалі цагельня і бровар.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Жодзішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жодзішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[8]. У 1918—1920 гадох Жодзішкі займалі бальшавікі і польскае войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Жодзішкі апынуліся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, у Вялейскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Жодзішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Смаргонскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. На 1971 год тут было 276 двароў, на 1997 год — 251. У 2000-я гады Жодзішкі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 222 чал.[9]
  • XX стагодзьдзе: 1971 год — 794 чал.; 1990 год — 835 чал.[10]; 1997 год — 891 чал.[11]

Інфраструктура

У Жодзішках працуюць сярэдняя школа, 2 лякарні, дом культуры, моладзевы культурна-спартовы цэнтар з гатэлем, дашкольная ўстанова, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Вадзяны млын

Славутасьці

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads