Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Шарашоў)

касьцёл у Шарашове From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Шарашоў)
Remove ads

Касьцё́л Найсьвяце́йшай Тро́йцы — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Шарашове. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, пры гістарычнай Закасьцельнай вуліцы[a]. Дзее[1]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
КраінаБеларусь
МястэчкаШарашоў
Каардынаты52°33′47″ пн. ш. 24°12′55″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяПінская дыяцэзія 
Тып будынкакасьцёл
Архітэктурны стыльклясыцыстычная архітэктура[d]
Дата заснаваньня1848
Статусахоўваецца дзяржавай
Стандзейны
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Капліца каля касьцёла, 1930-я рр.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл у Шарашове збудавалі ў 1539 року з фундацыі Боны Сфорцы. У сярэдзіне XVII ст. будынак згарэў у пажары, неўзабаве яго адбудавалі з дрэва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 рок), калі Шарашоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Будынак згарэў у адным з пажараў у мястэчку.

У 1841—1848 роках на сродкі вернікаў і ахвяраваньні мясцовых шляхцічаў вялося будаваньне мураванага касьцёла. Праз тое, што расейскія ўлады падтрымлівалі пабудову толькі храмаў Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), касьцёл у Шарашове стаў адзіным касьцёлам у Пружанскім павеце, збудаваным у тыя часы[2].

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне ў 1848 року бальшавікі адабралі касьцёл пад склад, а касьцельныя каштоўнасьці разрабавалі[3].

28 ліпеня 1988 року будынак касьцёла вярнулі каталікам, у ім аднавіліся набажэнствы.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне будынак, накрыты вільчыкавы дахам з вальмай над апсыдай. З бакоў галоўнага фасаду ўзвышаюцца 1-ярусныя квадратныя ў пляне вежы, аб’яднанымі атыкам з трыкутным франтонам. У верхняй частцы вежаў знаходзяцца аркавыя праёмы. Фасад аздабляецца дзьвюма драўлянымі скульптурамі апосталаў, пастаўленых у бакавых аркавых нішах. Такія ж скульптуры разьмяшчаюцца і ў прастакутных нішах на бакавых гранях ніжняга яруса вежаў. Над прастакутным уваходным праёмам праразаецца паўцыркульнае акно, якое асьвятляе хоры. Фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі, дэкаруюцца аркавымі броўкамі з замкавым каменем, і пілястрамі ў прасьценках.

Унутраная прастора падзяляецца шасьцю калёнамі на тры нэфы і перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі. На дзьвюх калёнах высяцца хоры. Алтарная частка займае шырыню цэнтральнага нэфу і з бакоў абмяжоўваецца закрысьціямі з тэрасамі на іх перакрыцьцях. Алтар у выглядзе карынцкай калянады[2], у ім дзьве драўляныя скульптуры сьвятых і абраз «Укрыжаваньне» XІX ст. На бакавой сьцяне апсыды зьмяшчаецца амбон.

Remove ads

Сьвятары

  • Францішак Рамейка (1913 — 1921)
  • Уладзіслаў Марковіч (1924—1934)
  • Альберт Бакіноўскі (1935—1948?)[4]
  • Яцэк Дубіцкі (цяперашні час)

На касьцельных могілках у 1848 року спачыў ўніяцкі сьвятар доктар багаслоўя Міхал Баброўскі, якога ў 1833 року расейскія ўлады выслалі ў Шарашоў, дзе ён адпраўляў набажэнствы на беларускай мове[5].

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Перамогі, 5.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads