Францішак Рамейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Франці́шак Раме́йка (11 ліпеня 1885[1], вёска Нецькі, цяпер у Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, Беларусь[2] — 16 чэрвеня 1931, Вільня, Другая Рэч Паспалітая) — беларускі каталіцкі сьвятар-адраджэнец(be), грамадзкі дзяяч.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся Францішак у сялянскай сям’і каталікоў Андрэя Рамейкі і Антаніны зь Янцэвічаў.

У лістападзе 1903 году вытрымаў іспыт на званьне аптэкарскага вучня пры экзамэнацыйнай камісіі Маскоўскае навучальнае акругі. У 1905—1909 — студэнт духоўнай каталіцкай сэмінарыі ў Вільні.

У 1909 прызначаны вікарыем касьцёлу бэрнардынаў у Вільні. Нейкі час служыў у Іўі Ашмянскага павету. У 1910—1913 служыў пробашчам парафіі сьв. Аляксея ў Сяльцы, а ў 1913—1921 — у парафіі Найсьвяцейшай Тройцы ў Шарашове[3] (абедзьве ў Пружанскім павеце Гарадзенскае губэрні).

За польскім часам служыў у парафіі Найсьвяцейшай Панны Марыі Ласкавай у Задарожжы.[3] У 1928 годзе за сваю дзейнасьць па пашырэньні выкарыстаньня беларускае мовы ў Каталіцкай Царкве і паўсядзённым жыцьці парафіянаў быў часова пазбаўлены права займацца душпастырскай дзейнасьцю. Гэта адбілася на ягоным псыхічным стане.

У 1929—1931 — сьвятар у кемелішкаўскай парафіі Нараджэньня Найсьвяцейшае Панны Марыі[3].

16 чэрвеня 1931 Францішак Рамейка прыехаў у Вільню ў госьці да Адама Станкевіча. Не дачакаўшыся таго, застрэліўся ў ягоным кабінэце. Пахаваны на Бэрнардынскіх могілках Вільні.

Remove ads

Дзейнасьць

Падчас служэньня ў парафіі ў Сяльцы Францішак Рамейка займаўся будаўніцтвам мясцовага мураванага касьцёлу сьв. Аляксея, якое было скончына ў 1912 годзе. Газэта «Наша ніва» ў 1912 годзе (№ 32) паведамляла пра гэта наступнае: «У самым мястэчку Сяльцы есьць дзьве царквы (адна новая і адна старая, уніяцкая) і будуецца цяпер пекны касьцёл у стылю готыка-раманскім; …Будуе гэты касьцёл малады ксёндз, Р., шчыры беларус».

Выступаў за шырокае ўжываньне беларускай мовы ў набажэнствах. У 1925 годзе сярод іншых беларускіх сьвятароў падпісаў мэмарандум да Канфэрэнцыі польскіх біскупаў, які патрабаваў увядзеньня выкладаньня беларускай мовы, літаратуры і гісторыі ў духоўных сэмінарыях і інш.[4].

Матэрыяльна падтрымліваў выданьне беларускіх каталіцкіх часопісаў і газэтаў («Biełarus», «Biełaruskaja krynica» і інш.), займаўся распаўсюдам беларускіх друкаваных выданьняў.

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads