Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Шылавічы)

рыма-каталіцкі храм у Шылавічах (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Шылавічы)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Шылавічах. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
КраінаБеларусь
ВёскаШылавічы
Каардынаты53°10′06.43″ пн. ш. 24°14′37.47″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Рымска-каталіцкая парафія ў Шылавічах утварылася ў 1511 годзе з фундацыі ўладальнікаў маёнтку Крупскіх. Па зьнішчэньні пажарам першага касьцёла ў 1600 годзе, уладальнік Шылавічаў Крыштап Вольскі разам з жонкай Барбарай пачалі будаваньне новага касьцёла, кансэкраванага ў 1620 годзе віленскім біскупам Абрагамам Войнам.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Шылавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1807 годзе ў левым куце касьцельнай агароджы збудавалі драўляную вежу-званіцу.

У 1907—1914 гадох у Шылавічах збудавалі мураваны касьцёл. Будынак касьцёла пацярпеў у час Першай сусьветнай вайны.

Найноўшы час

У 1927 годзе скончылася аднаўленьне касьцёла. Тады ж збудавалі новую плябанію. У 1931 годзе згарэла драўляная званіца.

У 1958 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у будынку якога зрабілі сховішча зерня, потым — сховішча цэмэнту і хімікатаў, рамонтныя майстэрні трактароў. У 1989 годзе касьцёл вярнулі каталікам, у 1993 годзе завяршылася яго аднаўленьне.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з трансэптам, 3-граннай апсыдай і дзьвюма закрысьціямі. На галоўным заходнім фасадзе вылучаецца 4-ярусная шатровая вежа вышынёй 55 м (тры ніжнія ярусы 2-гранныя, верхні — 8-гранны). Грані вежы ўмацоўваюцца контрфорсамі, дэкаруюцца аркавымі і стральчатымі нішамі. Галоўны ўваходны партал завяршаецца вімпэргам. Бакавыя фасады праразаюцца стральчатымі вокнамі-біфорыюмамі, у прасьценках умацоўваюцца контрфорсамі і аркбутанамі. Крылы трансэпта маюць адно стральчатае 4-часткавае акно і завяршаюцца прыступкавым атыкам зь пінаклямі.

Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі з нэрвюрамі. Нэфы падзяляюцца стральчатымі аркавымі праёмамі, якія абапіраюцца на прафіляваныя слупы. Шырока выкарыстоўваецца лякальная цэгла дзеля нэрвюраў, абрамленьняў арак і дэкору слупоў[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads