Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Паставы)
рыма-каталіцкі касьцёл у Паставах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Паставах. Знаходзіцца на Зарэччы, на правым беразе ракі Мядзелкі, пад адрасам вуліца Набярэжная, 6. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага | |
![]() Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага | |
Краіна | Беларусь |
Места | Паставы |
Каардынаты | 55°6′52.11″ пн. ш. 26°50′37.21″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква і каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Аўтар праекту | Artur Goebel[d] |
Дата заснаваньня | 1640, 1887 |
Дата скасаваньня | 1914 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1640 годзе на высьпе паміж ракой Мядзелкай і каналам каралеўскі сакратар Станіслаў Бяганскі і ягоная жонка Ганна зь Сехеняў фундавалі кляштар францішканаў і касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Паставы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. Неўзабаве рэшткі старога касьцёла разабралі.
На месцы зруйнаванага касьцёла ў 1880—1887 (паводле іншых зьвестак, у 1898—1904) узьвялі новы касьцёл з выкарыстаньнем падмуркаў старога. Будаваньне вялося паводле праекту архітэктара А. Гойбэля. У Першую сусьветную вайну касьцёл моцна пацярпеў (страціў арган, галоўны алтар, амбон).
Найноўшы час
У 1920-я гады будынак касьцёл аднавілі. У 1959 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёла. У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з трансэптам, 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Вэртыкальнай дамінантай зьяўляецца 4-гранная вежа-званіца з высокім гранёным шпілем на галоўным фасадзе. Бакавыя фасады падзяляюцца прыступкавымі контрфорсамі і стральчатымі праёмамі. Галоўны ўваход мае выгляд 3 стральчатых парталаў. На чырвоным фоне цаглянай муроўкі сьценаў вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя нішы, аркатура, архітэктурныя абломы.
Унутраная прастора падзяляецца 6 гранёнымі слупамі на 3 высокія падоўжныя нэфы, перакрытыя нэрвюрнымі крыжовымі скляпеньнямі. Прасьценкі бакавых высокіх стральчатых, запоўненых каляровымі вітражамі вокнаў умацоўваюцца таксама гранёнымі пілёнамі. Над стральчатай аркай уваходу ў малітоўную залю разьмяшчаецца драўляная кансольная антрэсоль хораў на фігурных разных кранштэйнах. Апсыду аздабляе алейны росьпіс «Унебаўзяцьце», разьмешчаны ў стральчатай арцы, з бакоў — выявы эвангелістаў у рост[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1916 г.
- З боку Мядзелкі, 1930 г.
- З боку Старога Рынку, 1931 г.
- З боку Старога Рынку, 1932 г.
- З боку Старога Рынку, 1936 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- 1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Апсыда
- Галоўны алтар
- Амбон
- Спавядальня
- Гадзіньнік
- Плябанія
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads