Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятога Казімера — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Лепелі. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Капаніцкай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Казімера | |
![]() Касьцёл Сьвятога Казімера | |
Краіна | Беларусь |
Места | Лепель |
Каардынаты | 54°53′22″ пн. ш. 28°41′35″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Будаваньне | 1857—1876 гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Казімера на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Казімера | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першую каталіцкую парафію ў Лепелі заснаваў у 1602 годзе ўладальнік мястэчка Леў Сапега. У 1604 годзе адбылася ўрачыстая кансэкрацыя фундаванага ім драўлянага касьцёла, які стаў адным зь першых трох каталіцкіх сьвятыняў на Полаччыне.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лепель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Будынак касьцёла двойчы гарэў: у 1799 і 1833 гадох, па другім пажары набажэнствы праводзіліся ў невялікай драўлянай капліцы.
У 1857—1876 гадох паводле праекту архітэктара Мачулевіча вялося будаваньне новага мураванага касьцёла. Яго фундатарам выступіў пан Мальчэўскі. У гэты час парафія налічвала 2976 каталікоў, 400 зь якіх жылі ў месьце.
Найноўшы час
За савецкім часам улады зачынілі касьцёл. У 1990-я гады будынак касьцёла вярнулі каталікам. З 1993 году адбываюцца рэгулярныя набажэнствы, а ў 1995 годзе касьцёл нанава асьвяцілі.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з трансэптам. Аб’ёмы нэфаў, закрысьціяў, крылаў трансэпта ўтвараюць прыступкавую кампазыцыю. Цэнтар галоўнага фасада вылучаецца рызалітам з трыкутным франтонам, дэкараваны філёнгамі, лапаткамі, карнізамі з сухарыкамі. Бакавыя фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі.
Нэфы перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі на падпружных арках. У галоўным барокавым алтары, зьмешчаным у прастакутнай апсыдзе, былі скульптуры Сьвятых Пятра і Паўла, пуцьці, дэкаратыўныя вазы. Мастацкім узроўнем вылучаліся абразы «Ўзьвіжаньне Сьвятога Крыжа» і «Сьвяты Казімер». У крылах трансэпта знаходзіліся барокавыя алтары. Ва ўсходняй частцы — хоры[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- З боку вуліцы Капаніцкай, 1913 г.
- З боку вуліцы Капаніцкай, 1916 г.
- З боку вуліцы Поўсьвіскай, 1913 г.
- З боку вуліцы Поўсьвіскай, 1913 г.
- З боку вуліцы Поўсьвіскай, 1913 г.
- З боку вуліцы Поўсьвіскай, 1913 г.
- З боку Улы, 1913 г.
- Інтэр’ер, 1913 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Выгляд ад возера
- Выгляд ад дарогі
- Галоўны фасад
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads