Павал (апостал)
апостал From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апо́стал Па́вал, Павал з Та́рсу, Сьвяты́ Павал (па-старажытнагрэцку: Σαούλ, Σαῦλος ці Παῦλος; па-лацінску: Paulus ці Paullus; па-габрэйску: שאול התרסי; каля 10, Тарс — каля 65, Рым) — адзін зь лідэраў раньняга хрысьціянства. Ягонаму пяру належаць трынаццаць пасланьняў[2] з Новага Запавету. «Апостал усіх народаў», сам сябе называў «апосталам паганцаў». Прылічаны да ліку сьвятых. Зь сярэдзіны 30-х да сярэдзіны 50-х гадоў Павел заснаваў некалькі цэркваў у Малой Азіі і Эўропе. Чатырнаццаць з дваццаці сямі кнігаў Новага Запавету традыцыйна прыпісваюцца Паўлу і прыкладна палова тэксту Дзеяў апосталаў зьвязана з жыцьцём і творчасьцю Паўла. Як мінімум сем пасланьняў бясспрэчна лічацца за аўтарствам Паўла.
На сёньня Паўлавы пасланьні працягваюць заставацца важнымі тэалягічнымі і пастаральнымі творамі для каталіцкай царквы, пратэстантаў і праваслаўных[3]. Сярод многіх іншых апосталаў і місіянэраў, якія ўдзельнічалі ў распаўсюджваньні хрысьціянскай веры[4], ягоны ўплыў на хрысьціянскую думку і практыку характарызуецца як вельмі глыбокі. Інтэрпрэтацыя Мартына Лютэра некаторых ідэяў пасланьняў Паўла паўплывала на стварэньне нямецкім тэолягам дактрыны Sola fide.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Паходзіў з кілікійскага(en) гораду Тарсу (на тэрыторыі сучаснай Турэччыны), дзе ён нарадзіўся каля 10 году ў фарысэйскай сям’і.
Быў непрымірымым ворагам хрысьціянаў, бо лічыў іх адступнікамі ад веры Майсея, і ўдзельнічаў у іхным перасьледзе.
У 34-гадовым узросьце па дарозе ў Дамаск спаткаўся з Хрыстом, што сталася прычынай ягонага навяртаньня ў хрысьціянства. Пасьля гэтага стаўся апантаным прапаведнікам-місіянэрам. Стварыў хрысьціянскія супольнасьці ў Арабіі, Сырыі, Малой Азіі, Македоніі, Грэцыі, Турэччыны і іншых краінах.
Прыняў у Рыме мучаніцкую сьмерць праз адсячэньне галавы. Яго называюць Апосталам народаў і лічаць першым хрысьціянскім тэолягам[1].
Remove ads
У мастацтве
Верагодных выяваў не існуе, а іканаграфічная традыцыя пачынаецца каля IV стагодзьдзя. Напрыклад, на мэдальёне з пазалочанага шкла, дзе Павал выяўлены разам зь Пятром, ён паказаны з доўгай барадой і вялікай лысінай.
Remove ads
Пасланьні
- Пасланьне да рымлянаў
- Першае пасланьне да карынцянаў
- Другое пасланьне да карынцянаў
- Пасланьне да галятаў
- Пасланьне да эфэсянаў
- Пасланьне да піліпянаў
- Пасланьне да каласянаў
- Першае пасланьне да тэсалёнікійцаў
- Другое пасланьне да тэсалёнікійцаў
- Першае пасланьне да Цімафея
- Другое пасланьне да Цімафея
- Пасланьне да Тытуса
- Пасланьне да Філімона
- Пасланьне да габрэяў (аўтарства спрэчнае)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads