Касьцёл Сьвятога Лукі і кляштар дамініканаў (Чашнікі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятога Лукі і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Чашніках. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Замчышчы пры Смалянецкай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока, адзін з найпрыгажэйшых у Вялікім Княстве Літоўскім[1].
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Лукі і кляштар дамініканаў | |
![]() Касьцёл Сьвятога Лукі і кляштар дамініканаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Чашнікі |
Каардынаты | 54°51′41.70″ пн. ш. 29°09′28.70″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Жыгімонт Адам Слушка[d] |
Першае згадваньне | 1674 |
Касьцёл Сьвятога Лукі і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Лукі і кляштар дамініканаў | |
![]() |
Комплекс Чашніцкага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпусу. У 1964 годзе савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл.
Remove ads
Гісторыя


Вялікае Княства Літоўскае
У 1664 годзе харунжы Адам Слушка фундаваў у Чашніках кляштар дамініканаў. У 1674 годзе пры ім збудавалі драўляны касьцёл.
У 1775—1786 гадох замест драўлянага збудавалі мураваны касьцёл. У 1786 годзе пачалося будаваньне мураванага кляштарнага корпуса[2]. Пры кляштары існавала бібліятэка.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Чашнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1830 годзе ў кляштары былі прыёр, трое айцоў-дамініканаў і 8 чалавек абслугі.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар дамініканаў, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1868 годзе зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад Мікалаеўскі сабор Урадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі сабор. Будынак перарабілі пад Дом культуры, пры гэтым зруйнавалі верхнія ярусы вежаў. У 1964 годзе савецкія ўлады зьнішчылі помнік архітэктуры.
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была манумэнтальная 3-нэфавая 2-вежавая базыліка, якая была дамінантай комплексу. З бакоў галоўнага фасаду, завершнага фігурным франтонам, узвышаліся 3-ярусныя вежы, завершаныя купаламі-банямі[3]. На вежах разьмяшчаліся гадзіньнік і 3 званы, адлітыя ў Рызе.
Кляштарны корпус — 2-павярховы будынак, які злучаўся з касьцёлам калідорам-пераходам.
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- 1897 г.
- 1898 г.
- 1898 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1910 г.
- да 1918 г.
- 1913 г.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- па 1944 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads