Касьцёл Сьвятога Мікалая (Мір)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Мікалая (Мір)
Remove ads

Фарны касьцёл Сьвято́га Мікала́я  — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Міры. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры рэнэсансу і барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Thumb
Касьцёл Сьвятога Мікалая
КраінаБеларусь
МястэчкаМір
Каардынаты53°27′10.04″ пн. ш. 26°27′55.75″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльрэнэсансная архітэктура[d] і барокавая архітэктура[d]
Аўтар праектуЯн Марыя Бэрнардоні
ЗаснавальнікМікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»
Дата заснаваньняXVI ст.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Касьцёл Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Фундатарскі партрэт М. К. Радзівіла зь Мірскага касьцёла

Першы драўляны касьцёл у Міры збудавалі ў пачатку XVI ст. з фундацыі Ільлінічаў. Потым на яго месцы ў 1585 годзе збудавалі новую драўляную сьвятыню, асьвечаную 18 кастрычніка 1587 году біскупам віленскім Ю. Радзівілам пад тытулам Сьвятога Мікалая. У 1599 годзе з фундацыі князя Мікалая Радзівіла «Сіроткі» пачалося будаваньне мураванага касьцёла, скончанае ў 1605 годзе. 21 жніўня 1605 году новы касьцёл асьвяціў біскуп віленскі Б. Война. Аўтарства помніка прыпісваюць архітэктару Я. М. Бэрнардоні[1]. У 1604—1609 гадох побач з касьцёлам, налева ад уваходнай брамы, збудавалі 2-павярховую плябанію.

У 1710 годзе з ініцыятывы князя Караля Станіслава Радзівіла будынак касьцёла капітальна адрамантавалі. Пры касьцёле з XVIII ст. існавалі парафіяльная школа і шпіталь.

Thumb
Касьцёл. Дрэварыт, 1882 г.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Мір апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1845 годзе праводзіўся рамонт будынка на ганарары, сабраныя ў выніку абвешчанай у 1846 годзе Ўладзіславам Сыракомлем акцыі перакладу лацінскіх паэтаў на польскую мову.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 7 кастрычніка 1865 году расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1876 годзе ў час рамонту ніжні ярус будынка перакрылі жалезам. У 1888 годзе расейскія ўлады перабудавалі касьцёл ў маскоўскім стылі.

Найноўшы час

Thumb
У панараме мястэчка. Я. Драздовіч, 1927 г.

У 1921 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам. У 1940-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, пазьней яны зруйнавалі два верхнія ярусы вежы і дзьве бакавыя круглыя вежачкі.

У 1990 годзе касьцёл вярнулі каталікам, у 2001 годзе пачаліся рэстаўрацыйныя працы.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока з рысамі рэнэсансу і элемэнтамі абарончага дойлідзтва. Гэта 3-нэфавая 3-вежавая базыліка. Цэнтральны нэф з паўкруглым прэзьбітэрыюмам завяршаецца на галоўным фасадзе вялікай квадратнай у пляне 4-яруснай вежай з шатровым дахам. Вежа падзяляецца прафіляванымі карнізамі на ярусы, аздобленыя глыбокімі нішамі. Бакавыя нэфы на галоўным фасадзе завяршаюцца круглымі ў пляне вежачкамі зь вітымі ўсходамі, з боку алтарнай часткі — закругленымі ў пляне закрысьціямі, абапал якіх — больш высокія гранёныя аб’ёмы, што напамінаюць трансэпт. Бакавыя фасады, пазбаўленыя дэкору, праразаюцца высокімі аконнымі праёмамі з паўцыркульным завяршэньнем. Дзьверы аздаблае мастацкая акоўка[2].

Усярэдзіне цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычным з распалубкай, бакавыя — крыжовымі скляпеньнямі. На другім ярусе вежы знаходзяцца хоры для аргана. Пад апсыдай разьмяшчалася прасторная скляпеністая крыпта, у якой знаходзілася каля 30 пахаваньняў (у 1866 годзе расейскія ўлады засыпалі крыпту).

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Чырвонаармейская

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads