Касьцёл Сьвятога Мікалая (Сьвір)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Мікалая (Сьвір)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XVII — пачатку XX стагодзьдзя ў Сьвіры. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, каля гістарычнага Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры барока і нэабарока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Thumb
Касьцёл Сьвятога Мікалая
КраінаБеларусь
МястэчкаСьвір
Каардынаты54°51′11.14″ пн. ш. 26°23′46.79″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэабарока[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Касьцёл Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Праект рэканструкцыі касьцёла, 1908 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл у Сьвіры заснавалі ў 1452 годзе князі Сьвірскія. Мураваны касьцёл збудавалі ў 1653 годзе з фундацыі Ф. Козел-Паклеўскага. У 1680 годзе касьцёл кансэкраваў біскуп Мікалай Слупскі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Сьвір апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.

У 1903—1909 гадох касьцёл грунтоўна перабудавалі і значна пашырылі.

Найноўшы час

У 1961 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1990 годзе касьцёл вярнулі каталікам.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока і нэабарока. Гэта 3-нэфавая базыліка, у аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі якой дамінуюць прыбудаваныя да тарцоў трансэпта вежа-званіца і капліца зь ліхтаром. 2-ярусны галоўны фасад падзяляецца пілястрамі, прафіляванымі карнізамі зь пінаклямі з бакоў. У завяршэньні фасада шчыт з бакавымі валютамі і трыкутным франтонам. Алтарны кубападобны аб’ём мае шчытавое завяршэньне. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца буйнымі пілястрамі і паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. У дэкоры выкарыстоўваюцца стылізаваныя барокавыя элемэнты: валюты, ліштвы паўцыркульных аконных праёмаў, матывы архаічнай архітэктуры (пінаклі), ордэрныя формы клясыкі (карынцкія калёны, кесоны, трыгліфы).

Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі. Сьцены дэкаруюцца карнізамі, фрэскавай размалёўкай, ляпнінай, разэткамі. Купал над сяродкрыжжам абапіраецца на цэнтральныя слупы з дапамогай ветразяў. Алтарнае памяшканьне адкрываецца ў цэнтральны нэф шырокай аркай з арнамэнтаваным імпастам. Цэнтральны нэф асьвятляецца паўкруглымі люкарнамі. Над уваходам месьцяцца хоры, пад алтаром — крыпта.

Касьцельны пляц, абсаджаны радамі ліпаў і клёнаў, атачаецца бутавай агароджай з убудаванымі ў яе капліцамі[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads