Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў (Наваградак)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў (Наваградак)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў  — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Наваградку. Знаходзіцца на рагу гістарычных Рынку і Слонімскай вуліцы[a]. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1853 году. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў
Thumb
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
КраінаБеларусь
МестаНаваградак
Каардынаты53°35′50.36″ пн. ш. 25°49′29.07″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарока і клясыцызм
Дата заснаваньняXVII ст.
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і вежы-званіцы, аточаных мурам. Па апошняй вайне савецкія ўлады зруйнавалі вежу-званіцу і кляштарны корпус.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Абмеры, 1831 г.

У 1624 годзе ваявода віленскі Крыштап Хадкевіч заснаваў у Наваградку кляштар дамініканаў. Першыя пабудовы былі драўлянымі. Каля 1724 году на іх месцы збудавалі мураваныя касьцёл (у аб’ём усходняга нэфа ўлучылі частку ранейшай пабудовы, захавалі дэкор інтэр’еру[1]) і кляштарны корпус. У час пажараў 1751 і 1831 гадоў помнік атрымаў пашкоджаньні. У 1751—1831 гадох пры кляштары дзеяла дамініканская школа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1829 годзе побач з касьцёлам збудавалі званіцу. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады зачынілі школу, а ў 1853 годзе ліквідавалі кляштар. У 1850-я гады касьцёл значна перабудалі ў стылі клясыцызму.

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, зруйнавалі вежу-званіцу і кляштарны корпус.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Агульны выгляд, 1889 г.

Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Касьцёл — 3-нэфавая базыліка з роўнічным галоўным фасадам, вузкім нартэксам і паўцыркульнай алтарнай апсыдай, да якой з паўночнага боку далучаецца закрысьція. Галоўны фасад падзяляецца разьвітым карнізам на два ярусы і завяршаецца трыкутным франтонам зь вежачкай над ім. Тарцы дахаў бакавых нэфаў закрываюцца ступеньчатымі атыкамі. Сьцены аздабляюцца пілястрамі. Вокны з лучковымі і аркавымі завяршэньнямі.

У інтэр’еры цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на распалубках, аздабляецца ляпным геамэтрычным арнамэнтам, бакавыя нэфы маюць крыжовыя скляпеньні.

Кляштарны корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак, які далучаўся да касьцёла з поўначы. Перад касьцёлам стаяла прастакутная 2-ярусная вежа-званіца.

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Адама Міцкевіча, 1

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads