Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў (Лужкі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Лужках. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы колішняга мястэчка, на Касьцельнай вуліцы. Касьцёл дзее. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў | |
![]() Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лужкі |
Каардынаты | 55°21′3″ пн. ш. 27°52′39″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар піяраў | |
![]() |
Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У 1843 годзе расейскія ўлады зруйнавалі кляштар.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Айцы-піяры зьявіліся ў Лужках на запрашэньне ўладальніка мястэчка кашталяна полацкага Валяр’яна Жабы, які перадаў ім фальварак Bісьнік, пляц пад кляштар і калегіюм (у ягоны гонар называўся Валяр’янскім), парк і школу (дзеяла з 1744 году). Жонка В. Жабы ахвяравала на калегіюм 1000 злотых.
Мураваны касьцёл будаваўся ў 1744—1756 гадох.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лужкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. На 1832 год кляштар валодаў 13 вёскамі і 330 сялянамі.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1843 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), тады ж зруйнавалі кляштарны комплекс (імаверна, захаваліся падмуркі).
Найноўшы час
За польскім часам будынак касьцёла вярнулі каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У будынку захоўваліся штучныя ўгнаеньні. З 1988 году касьцёл зноў дзее.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 2-вежавая 1-нэфавая базыліка з выцягнутай акруглай апсыдай, да якой з бакоў сымэтрычна далучаюцца нізкія закрысьціі. Тарцы 2-схільнага даху афармляюцца фігурнымі шчытамі. 4-ярусныя чацьверыковыя вежы стаяць пад кутом да цэнтральнай увагнутай роўніцы галоўнага фасада, які прафіляванымі цягамі падзяляецца на 3 ярусы, інтэнсіўна падзеленыя пілястрамі. Пабеленыя кутнія і прасьценачныя пілястры аздабляюць будынак і надаюць яму графічную выразнасьць.
У інтэр’еры нэф і апсыда перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. Сьцены падзяляюцца паўкалёнамі на высокіх пастамэнтах і з капітэлямі зь лісьця аканта, валютаў і галовак пуцьці. Адхілы высoкіх аркавых аконных праёмаў, прасьценкі, скляпеньні аздабляюцца арнамэнтальнай размалёўкай. Плястыка-дэкаратыўныя акцэнты інтэр’еру — 3 ракайльныя 2-ярусныя стукавыя алтары, аздобленыя драўлянай скульптурай. Над уваходам — хоры, абмежаваныя хвалістым парапэтам[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- каля 1900 г.
- да 1915 г.
- 1919—1921 г.
- 1924 г.
- 1930-я гг.
- К. Півоцкі, 1936 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
- Інтэр'ер
- Хоры
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads