Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (Ашмяны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (Ашмяны)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (Фарны) — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Ашмянах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку, пад адрасам вуліца Гальшанская, 1. Дзее. Твор архітэктуры рэнэсансу і нэабарока.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Thumb
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
КраінаБеларусь
МестаАшмяны
Каардынаты54°25′24.36″ пн. ш. 25°56′09.14″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэабарока[d]
Аўтар праектуВацлаў Міхневіч
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Плян, 1899 г.
Thumb
Плян, 1833 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Рымска-каталіцкая парафія ў Ашмянах утварылася ў XIV ст. Першы касьцёл быў драўляным.

У XVII ст. на месцы драўлянага збудавалі мураваны касьцёл у стылі рэнэсансу. У інвэнтары 1668 году пры апісаньні Рынку ўпамінаецца шпіталь пры Фарным касьцёле. Паводле інвэнтару Ашмянскага староства 1740 году, пры касьцёле існавалі плябанія і шпіталь[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ашмяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1832 годзе сюды перанесьлі з Гудагаю цудоўны абраз Маці Божай (захоўваўся да 1907 году). Па пажары 1837 году касьцёл адбудавалі.

У 1899—1906 гадох касьцёл рэканструявалі[2] паводле праекту архітэктара Вацлава Міхневіча.

Найноўшы час

За часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі 13 ліпеня 1938 году сьвятыню наноў кансэкравалі.

У 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і разьмясьцілі ў будынку фабрыку (тутэйшую царкву Маскоўскага патрыярхату зачынілі толькі ў 1964 годзе).

У 1989 годзе сьвятыню вярнулі каталікам. Урачыстае асьвячэньне званоў адбылося 28 студзеня 1990 году (з удзелам біскупа Тадэуша Кандрусевіча).

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэнэсансу і нэабарока з элемэнтамі віленскага барока. Да рэканструцыі гэта была прастакутная ў пляне базыліка зь дзьвюма чацьверыковымі вежамі, убудаванымі ў галоўны фасад. Асноўны аб'ём накрываўся высокім 2-схільным дахам з сыгнатуркай над алтаром. Да прэзьбітэрыюму далучаліся дзьве 2-павярховыя закрысьціі.

Па рэканструкцыі касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Мае ярусную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю. Цэнтральны аб’ём, накрыты 2-схільным дахам, падзяляецца лучковымі аконнымі праёмамі ў плястычных ліштвах і фігурна прафіляваных нішах зь пілястрамі ў прасьценках і апяразаецца складаным прафіляваным карнізам. Ніжэйшыя бакавыя нэфы пад 1-схільнымі дахамі падзяляюцца здвоенымі лучковымі аконнымі праёмамі ў агульных аркавых ліштвах з здвоенымі пілястрамі ў прасьценках. Над галоўным фасадам узвышаюцца высокія 5-ярусныя шатровыя вежы з лучковым шчытом і бакавымі валютамі паміж імі. У цэнтры фасад вылучаюцца высокім рызалітам з трыкутным франтонам у завяршэньні і лучковым уваходным парталам. Бакавыя нэфы на галоўным фасадзе таксама завяршаюцца фігурнымі шчытамі з валютамі і кутнімі пінаклямі.

Усярэдзіне нэфы перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі[3].

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Праект рэканструкцыі 1899 году

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads