Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (Луконіца)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (Луконіца)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Луконіцы. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка, на правым беразе ракі Луконіцы. Дзее. Твор архітэктуры позьняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Thumb
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
КраінаБеларусь
ВёскаЛуконіца
Каардынаты53°10′39″ пн. ш. 25°02′03″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарока
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваны касьцёл у Луконіцы збудавалі ў 1782 годзе з фундацыі Я. У. Гумніцкага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Луконіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл і неўзабаве занядбалі яго будынак.

У 1990-я гады будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія аднавілі яго ў 1994 годзе.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры позьняга барока. Гэта 1-нэфавая базыліка зь 5-граннай апсыдай і закрысьціяй з паўночнага боку. Галоўны фасад завяршаецца вялікім шмат’ярусным франтонам, аздобленым магутным карнізам, здвоенымі пілястрамі з капітэлямі карынцскага ордэру. Роўніцы сьценаў праразаюцца невялікімі паўцыркульнымі вокнамі, уваходны партал лучковы. Тарэц апсыды з роўнымі пілястрамі на вуглах завяршаецца атыкам, дабудаваным у пачатку XX стагодзьдзя[1].

Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі. У нартэксе на 3-пралётная аркадзе і крыжовых скляпеньнях знаходзяцца хоры. У тоўшчы муроў галоўнага фасаду і закрысьціі вітыя ўсходы на хоры і амбон. Інтэр’ер вылучаецца галоўным і двума бакавымі стукавымі алтарамі[2].

Побач з касьцёлам 3-ярусная званіца. Ніжні і верхні ярусы аздабляюцца роўнымі пілястрамі на вуглах, завяршаюцца карнізамі. Мае шатровы дах крывалінійнага абрысу.

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads