Луконіца (вёска)

вёска ў Зэльвенскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Луконіца (вёска)
Remove ads

Луко́ніца[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Луконіцы. Уваходзіць у склад Галынкаўскага сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 79 чалавек. Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Зэльвы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва.

Хуткія факты

Луконіца — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Міхала ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Луконіца ўпамінаецца ў 2-й палове XV стагодзьдзя як сяло і прысёлак у маёнтку Дзярэчын, які знаходзіўся ў валоданьні Копачаў (Капачэвічаў). З XVI стагодзьдзя Луконіцай валодалі Нарбуты (Нарбутовічы). У 1505 годзе харунжы надворны Войцех Нарбутовіч з жонкай Ганнай заснавалі тут касьцёл Міхала Арханёла.

У 1566 годзе ў Луконіцы адбываліся таргі і кірмашы, што ўскосна сьведчыць пра існаваньне мястэчка. У крыніцах XVII стагодзьдзя паселішча значыцца як мястэчка (1610 год), пазьней — як сяло (1630, 1663 гады). Луконіца знаходзілася ў валоданьні Гарабурдаў, Палубінскіх, Пініцкіх, Ціхановічаў. На 1630 год тут было 17 двароў, млын; на 1663 год — 14 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Луконіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Старавескай воласьці Слонімскага павету[2] Гарадзенскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 29 двароў, царква і крама.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Луконіцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Луконіца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Луконіца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Луконіца ўвайшла ў БССР, у Галынкаўскі сельсавет Зэльвенскага раёну. На 1997 год тут было 55 двароў, на 1999 год — 54.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 200 чал.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1997 год — 121 чал.[4]; 1999 год — 121 чал.[5]
  • XIX стагодзьдзе: 2010 год — 79 чал.

Інфраструктура

У Луконіцы працуюць вясковы клюб і крама.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Касьцёл. Званіца

Славутасьці

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads