Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар аўгустынаў (Міхалішкі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар аўгустынаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Міхалішках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пры гістарычнай Сьвіранскай вуліцы, на беразе ракі Вяльлі. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры сармацкага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар аўгустынаў | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Міхалішкі |
Каардынаты | 54°48′50.86″ пн. ш. 26°9′51.74″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | сармацкае барока[d] |
Аўтар праекту | Крыштаф Пенс[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўны статус |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар аўгустынаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар аўгустынаў | |
![]() |
Комплекс Міхалішкаўскага аўгустынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з брамамі. У сярэдзіне XX ст. савецкія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1622 годзе Ян Цыпрыян Бжастоўскі фундаваў у Міхалішках кляштар аўгустынаў, пры якім пачаў дзеяць драўляны касьцёл. Да 1653 году замест драўлянага збудавалі мураваны касьцёл, які ў інвэнтары за 1654 году значыцца як «новы». Існуе меркаваньне, што мураваны касьцёл фундаваў Цыпрыян Павал Бжастоўскі ў 1662 годзе. Аўтарам праекту лічыцца архітэктар бэльгіец Крыштап Пэнс.
У 1684—1700 гадох група замежных майстроў (Джавані Галі, Андрэа Капонэ, Ян Пэнс, сын архітэктара) пад кіраўніцтвам флярэнтыйскага мастака П’етра Пэрці з удзелам мясцовага майстра Міколы Жылевіча выканала плястычнае аздабленьне інтэр’еру. У 1700 годзе касьцёл кансэкравалі пад тытулам Міхала Арханёла. Пры кляштары дзеяў шпіталь.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Міхалішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) У 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Касьцёл працягваў дзеяць як парафіяльны.
У Першую сусьветную вайну касьцёл і кляштарны корпус атрымалі пашкоджаньні.
Найноўшы час
У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі аднавілі помнік[1]. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры сармацкага барока. Гэта 1-нэфавая 2-вежавая базыліка. Да прастакутнага ў пляне асноўнага аб’ёма з паўночнага ўсходу далучаецца 5-гранная апсыда зь дзьвюма невысокімі закрысьціямі. Асноўны аб’ём накрываецца 2-схільным дахам з вальмамі над апсыдай. Галоўны фасад падзяляецца на два ярусы простым карнізам, завершаным чацьверыкамі вежаў з 4-схільнымі шатровымі дахамі і атыкавым франтонам паміж імі. Нязначны перапад вышыняў зальнай часткі, апсыды і вежаў стварае прыступкавасьць сылюэту будынка. Пры ўваходзе невысокі паўкруглы аб’ём пад конусападобным дахам. Сьцены праразаюцца вокнамі з паўцыркульнымі завяршэньнямі і падзяляюцца філёнгавымі нішамі.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі на папружных арках, якія пераходзяць у магутныя пілястры. Алтарная частка мае паўцыркульныя аркавыя праёмы. Пад хорамі разьмяшчаюцца два ўваходы ў ніжнія ярусы вежаў, дзе знаходзяцца капліцы. Сьцены паўкруглага аб’ёма падзяляюцца шасьцю паўцыркульнымі нішамі для скульптур. У дэкаратыўным аздабленьні, сканцэнтраваным на паверхні сьценаў цэнтральнага аб’ёму, дамінуюць бела-блакітныя стукавыя барэльефы з выявамі сьвятых і пышны расьлінны арнамэнт, які аб’ядноўвае ўвесь дэкор у адзінае плястычнае цэлае.
Інтэр’ер аздабляюць 9 алтароў, апярэзаных акантам з галовамі дракона, сырэнаў і іншых фантастычных істотаў. Галоўны алтар мае 2-ярусы зь вітымі калёнкамі. На карнізе першага 3-часткавага яруса стаяць фігуры ўкленчаных біскупаў, у цэнтры — фігуры двух анёлаў. У навершы алтара рэльеф «Новазапаветная Тройца». На шырокіх сьценавых пілёнах месьцяцца гарэльефы 12 апосталаў. Пастаўленыя на квадратныя кансолі з маскаронамі розных тыпаў і памераў, яны амаль поўнасьцю аддзяляюцца ад сьценаў і ствараюць эфэкт руху. У прасьценках паміж пілёнамі знаходзяцца стукавыя алтары. У ляпных рамах алтарныя карціны: «Сьвятая Радзіна» ў срэбраным з пазалотай абкладзе пачатку XVIII ст., «Маці Божая Ружанцавая» (пачатак XIX ст.). Побач з карцінамі сюжэтныя барэльефы. Амбон, аздоблены пазалочаным расьлінным арнамэнтам, падтрымліваецца ўнізе разным арлом, які трымае ў кіпцюрах картуш з гербам Бжастоўскіх. Драўляны разны балдахін мае выгляд кароны. Капліцы Сьвятога Язэпа (XVIII ст.) і Хрыста (XIX ст.) аздабляе каваная агароджа[2].
Remove ads
Галерэя
Пляны
- Плян кляштару
- 1844 г.
- 1901 г.
- 1901 г.
Гістарычныя здымкі і графіка
- Старыя здымкі і графіка
- М. Янушкевіч, 1871 г.
- 1916 г.
- Ф. Краўскопф, 1916 г.
- 1917 г.
- 1924 г.
- 1924 г.
- 1924 г.
- 1924 г.
- 1924 г.
- Ю. Клос, 1930 г.
- Ю. Клос, 1930 г.
- 1930 г.
Праект Ю. Клоса
- Праект рэканструкцыі касьцёла. Архітэктар Ю. Клос, 1924 год
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- Вежа
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Выгляд з боку апсыды
- Інтэр’ер
- Галоўны алтар
- Дэкор
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads