Цыпрыян Павал Бжастоўскі
(1612—1688) ваявода троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цыпрыян Павал Бжастоўскі (1612, Міхайлішкі, Гарадзенскі павет — 8 чэрвеня 1688, Варшава) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, дыплямат. Рэфэрэндар (1650—1681) і пісар вялікі літоўскі (1657—1672), кашталян (1681—1684) і ваявода троцкі (з 1684)[1].
Быў старостам мядзельскім, ашмянскім, субоцкім, аранскім, азяцкім, даўгоўскім, быстрыцкім.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Бжастоўскіх гербу «Стрэмя», сын Яна, палкоўніка войска Вялікага Княства Літоўскага, і Кацярыны з Чарніцкіх. Адукацыю атрымаў у Віленскай акадэміі. Служыў пры двары канцлера вялікага літоўскага Альбрэхта Радзівіла. У 1640—1650 гадох быў рэгентам вялікай канцылярыі.
У 1642 годзе атрымаў урад стольніка віленскага, як дэпутат ад Упіцкага павету ўдзельнічаў у падпісаньні эклекцыі (абраньні) караля і вялікага князя Яна Казімера. У 1645 годзе атрымаў урад пісара дэкрэтавага, у 1650 годзе — рэферэндара вялікага літоўскага, у 1650 годзе — пісара вялікага літоўскага. У 1674 годзе быў электарам Яна Сабескага з Ашмянскага павету, хоць першапачаткова выступаў за кандыдатуру сына маскоўскага гаспадара Фёдара Аляксеевіча. У 1681 годзе стаў кашталянам троцкім. Атрымаў прызначэньне ад Яна Казімер на агляд цела Сьвятога Казімера. З 1684 году — ваявода троцкі.
Нааднаразова абіраўся паслом на соймы, а таксама кіраваў дачыненьнямі з Маскоўскай дзяржавай. Удзельнічаў у перамовах з маскоўскімі пасламі ў Нямежы ў 1658 годзе, у Андросаве ў 1663—1664 гадох, у складаньні Андросаўскага замірэньня 1667 году ў час вайны з Маскоўскай дзяржавай 1654—1667 гадоў. У 1670 годзе за панесеныя страты ўлады выдалі яму 15000 польскіх злотых. Быў паслом у Маскву ў 1671—1672 і 1679 гадох. Ад маскоўскага гаспадара атрымаў багата аздоблены абраз Найсьвяцейшай Багародзіцы, які потым падараваў менскім езуітам (яго сын Антон быў рэктарам Менскай езуіцкай калегіі).
Ажаніўся з Барбарай Дунін-Раецкай. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Эмануэль (?—1689), пісар вялікі літоўскі
- Канстантын Казімер (1644—1722) — біскуп смаленскі i віленскі
- Ян Уладзіслаў (1644—1722) — кашталян троцкі
- Антоні (1666—1718) — езуіт, рэктар Менскага езуіцкага калегіюму
- Тэрэза (?—1721), жонка кашталяна віцебскага Марцыяна Міхала Агінскага
Спачыў ў Вільні ў касьцёле Сьвятога Яна. Пры жыцьці вёў дыярыюшы пасольстваў, зьбіраў лісты, рэляцыі і інш. дакумэнтальныя крыніцы. Па ім засталося 13 тамоў дакумэнтальнага матэрыялу, якія адышлі каралю і вялікаму князю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму. Лёс збору невядомы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads