Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (Гнезна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Гнезьне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры готыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | |
![]() Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гнезна |
Каардынаты | 53°7′24″ пн. ш. 24°20′39″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура і беларуская готыка |
Дата заснаваньня | 1524 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Мураваны касьцёл у Гнезьне ў 1524 годзе фундавалі Ян Шамятовіч з жонкай Альжбетай. У 1555 годзе Геранім Хадкевіч пераабсталяваў касьцёл пад кальвінскі збор. У 1643 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам. У 1678 праводзіўся рамонт касьцёла[1].
За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) касьцёл атрымаў пашкоджаньні. У 1728 годзе яго зноў адрамантавалі. У 1787 годзе да паўднёвага фасаду прыбудавалі закрысьцію.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Гнезна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1812 годзе над будынкам згарэў дах, які неўзабаве адрамантавалі.
У 1839 годзе драўляныя элемэнты касьцёла зноў пацярпелі ад пажару. У 1844 годзе касьцёл адбудавалі на сродкі зямяніна Г. Тарасовіча і адкрылі наноў. У 1890 годзе праводзіўся чарговы рамонт будынка, у час якога паставілі мураваны галоўны алтар, зноў прыбудавалі закрысьцію, паклалі тэракотавую падлогу.
Наноўшы час

За часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі ў 1924 годзе ўтварыўся камітэт з рэстаўрацыі помніка[2]. У 1930—1932 гадох праводзілася рэстаўрацыя касьцёла паводле праекту Т. Плюцынскага.
Савецкія ўлады зачынілі касьцёл і перадалі яе ў 1968 годзе мясцоваму калгасу ў якасьці складу[3]. Праз пэўны час помнік давялі да занядбанага стану.
У 1989 годзе касьцёл вярнулі каталікам і адрэстаўравалі.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры позьняй готыкі. Гэта 1-нэфавая 1-вежавая базыліка, накрытая 2-схільным чарапічным дахам з вальмамі над алтаром. Прастакутны асноўны аб’ём пераходзіць у 3-гранную апсыду — характэрны ўплыў новага стылю ў архітэктуры — рэнэсансу. Тарэц даху на галоўным фасадзе закрываецца прыступкавым атыкам. 2-ярусная вежа (васьмярык на чацьверыку) накрываецца высокім шатром з прагібам. Ніжні ярус вежы роўны вышыні нэфа, прастакутны ў пляне. На бакавых фасадах паміж гранёнымі кантрафорсамі разьмяшчаюцца высокія гатычныя стральчатыя вокны. Бакавыя сьцены і апсыда ўмацоўваюцца гранёнымі контрфорсамі, завершанымі прыступкавымі кансолямі. Такія ж кансолі завяршаюць архітэктурныя элемэнты, якія аздабляюць верхні ярус вежы. Уваход мае выгляд аркавага парталу, абапал якога две роўныя стральчатыя аркі. Такія ж тры аркі над парталам. Верхняя частка прытвора і сьцены асноўнага аб’ёма праразаюцца двума радамі невялікіх квадратных аб’ёмаў — прадухаў.
Унутраная прастора нэфу перакрываецца бэлькамі з роўнай стольлю. У заходняй частцы над уваходам разьмяшчаюцца хоры на дзьвюх круглых калёнках. У тоўшчы паўночнай сьцяны вітыя ўсходы, якія вядуць на хоры. У інтэр'еры захоўваліся абразы і скульптура XVII—XVIII стагодзьдзяў.
Касьцельны пляц атачаецца мурам з брамай. На ім захаваліся надмагільлі XIX — першай паловы XX стагодзьдзяў.
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1920 г.
- Ю. Ядкоўскі, 1925 г.
- Ю. Ядкоўскі, 1925 г.
- Ю. Лубінскі, 1930-я гг.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
- Фрагмэнт
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads