Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў (Івянец)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў (Івянец)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Івянцы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на рагу гістарычных Віленскай і Закляштарнай вуліцаў[a], на правым беразе ракі Волмы. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў
Thumb
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў
КраінаБеларусь
МястэчкаІвянец
Каардынаты53°53′28.39″ пн. ш. 26°44′14.25″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльвіленскае барока
ЗаснавальнікТэадор Антоні Ваньковіч
Дата заснаваньняXVII ст.
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў на Вікісховішчы

Комплекс складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. У наш час касьцёл і кляштар дзеюць.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

27 студзеня 1702 году стольнік менскі Тэадор Антоні Ваньковіч запрасіў у Івянец манахаў-францішканаў (фундуш пацьвярджаўся Галоўным Літоўскім Трыбуналам 19 лістапада 1704 году). Неўзабаве на ахвяраваныя сродкі ў мястэчку збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар.

У 1740 годзе побач з драўляным пачалося будаваньне мураванага касьцёла. Будоўля фінансавалася пляменьнікам фундатара Ўладзіславам Тадэвушам Ваньковічам і мясцовымі мяшчанамі-дабрачынцамі. Бакавы алтар у гонар Маці Божай Чанстахоўскай асьвяцілі ў 1757 годзе, яшчэ тры (зь пяці) алтары — у 1769 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Івянец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. У 1856—1860 гадох праводзіліся рэстаўрацыйныя працы пад кіраўніцтвам архітэктара В. Бяляўскага і мастака Я. Кураткевіча[1].

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1868 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1880—1885 гадох над вежамі касьцёла паставілі купалы-цыбуліны. У 1915 годзе ў кляштарным корпусе разьмясьціўся манастыр Урадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

У 1920 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл рыма-каталікам. 3 траўня 1939 годзе зноў пачаў дзеяць францішканскі кляштар. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл і разьмясьцілі ў ім вытворчыя памяшчаньні.

У канцы 1980-х гадоў у будынках праводзіліся рэстаўрацыйныя працы. У 1992 годзе касьцёл перадалі рыма-каталікам, у 1994 годзе — кляштарны корпус. У 2003 годзе пачалася комплексная рэстаўрацыя помніка.

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 1-нэфавая базыліка з прастакутнай апсыдай прэзьбітэрыюму, якая мае аб’ёмна-прасторавую структуру ў выглядзе лацінскага крыжа. Над галоўным фасадам узвышаюцца ажурныя 5-ярусныя вежы, паміж якімі разьмяшчаецца атыкавы франтон, аздоблены валютамі з «грабеньчыкамі» і дэкаратыўнымі вазамі-пінаклямі. Франтону галоўнага фасаду адпавядаюць фігурныя франтоны над алтаром і рамёнамі трансэпта.

Унутраная прастора перакрываецца крыжовым скляпеньнем на адзінкавых падпружных арках. Стылявы акцэнт у афармленьні інтэр’еру ўносіць хвалісты парапэт, разьмешчаны на 2 слупах пры ўваходзе, а ў канцы залі — 3 стукавыя алтары з шматлікімі калёнамі, архітэктурнай і дэкаратыўнай плястыкай.

Кляштар

Кляштарны корпус — 2-павярховы (часткова 3-павярховы[2]) Г-падобны ў пляне будынак. Сьцены падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і шырокімі пілястрамі ў прасьценках. Манаскія кельлі аб’ядноўваюцца скляпеністай галерэяй.

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Пушкіна, 1

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads