Касьцёл Сьвятога Юрыя і Божай Маці (Пяршаі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Юрыя і Божай Маці (Пяршаі)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Юрыя і Божай Маці — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Пяршаях. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка на гістарычнай Касьцельнай вуліцы. Дзее. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Юрыя і Божай Маці
Thumb
Касьцёл Сьвятога Юрыя і Божай Маці
КраінаБеларусь
ВёскаПяршаі
Каардынаты54°02′08″ пн. ш. 26°40′52″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльэклектыка
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Юрыя і Божай Маці на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Юрыя і Божай Маці
Касьцёл Сьвятога Юрыя і Божай Маці
Касьцёл Сьвятога Юрыя і Божай Маці на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл ў Пяршаях заснавалі ў 1545 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Пяршаі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.

Найноўшы час

У 1933 годзе з фундацыі графа В. Тышкевіча ў мястэчку збудавалі мураваны касьцёл. У 1960 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і часткова зруйнавалі яго. У 1990-я гады касьцёл вярнулі каталікам, якія аднавілі помнік архітэктуры.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта прастакутны ў пляне 3-нэфавы аб’ём, накрыты 2-схільным дахам. Алтарная частка паўцыркульная з бакавымі закрысьціямі. На галоўным фасадзе шырокі рызаліт з 2-гранным шчытом, з бакоў якога ўзвышаюцца дзьве васьмерыковыя шатровыя вежы-званіцы. У цэнтры верхняга яруса рызаліта шырокая аркавая ніша, якая аб’ядноўвае 3-аркавыя аконныя праёмы; пад імі 3-аркавая 2-пілённая лоджыя галоўнага ўвахода. Сьцены абапал рызаліта завяршаюцца прастакутнымі атыкамі з зубчастымі фрызамі. Астатнія фасады роўнічныя, рытмічна падзяляюцца пілястрамі і прастакутнымі аконнымі праёмамі, апярэзваюцца карнізам і цягай простага профілю.

Малітоўная заля перакрываецца роўнай стольлю, апсыда — конхай зь люнэтамі[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads