Пяршаі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пярша́і[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Пяршайцы. Цэнтар сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 15 км на ўсход ад Валожына, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Валожын (лінія Маладэчна — Ліда); на аўтамабільнай дарозе Менск — Валожын.
Пяршаі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Пяршаі як сяло, уладаньне касьцёла датуецца 1492 годам. З 1493 году паселішча знаходзілася ў валоданьні біскупа віленскага Войцеха.
Пад 1539 годам Пяршаі ўпамінаюцца як мястэчка, цэнтар воласьці. У гэты час тут дзеяў касьцёл, працавалі 2 корчмы. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пяршаі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Менскага павету[2]. На 1800 год тут было 36 двароў, касьцёл, плябанія, карчма, 2 вадзяныя млыны. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні І. Ражэрсона, у 1858 годзе — В. Тышкевіча. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Пяршаях было 59 двароў, дзеяла царква, працавалі расейская народная вучэльня, аптэка, хлебазапасны магазын, крама і карчма.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пяршаі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пяршаі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пяршаі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Стаўпецкага, з 1926 году Валожынскага павету.
У 1939 годзе Пяршаі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1999 год тут было 270 двароў, на 2001 — 270. У 2000-я гады Пяршаі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Стары касьцёл, 1914 г.
- Стары касьцёл, 1916 г.
- Новы касьцёл, 1930-я гг.
- Касьцельная вуліца, 1930-я гг.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Пяршаях працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Гаспадарчы двор Тышкевічаў (XIX ст.)
- Касьцёл Сьвятога Юр’я і Божай Маці (1930-я)
Страчаная спадчына
- Сядзіба
Галерэя
- Краявіды Пяршаяў
- Касьцёл з боку апсыды
- Інтэр'ер касьцёла
- Новая царква
Асобы
- Францішак Кушаль (1895—1968) — беларускі вайсковы і палітычны дзяяч, публіцыст
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads