Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар францішканаў (Невель)

помнік архітэктуры XVIII ст. у Невелі (Расея) From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар францішканаў (Невель)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Невелі. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Рынку[a]. Твор архітэктуры віленскага барока.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар францішканаў
Thumb
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар францішканаў
КраінаРасея
МестаНевель
Канфэсіякаталіцтва
Архітэктурны стыльбарока
Першае згадваньне1625
Дата заснаваньняXVII ст.

Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпусу. У 1960-я гады савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл. Захавалася касьцельная плябанія.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1625 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза фундаваў у Невелі першы парафіяльны касьцёл, зьнішчаны ў вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Пазьней Януш Радзівіл збудаваў новы драўляны касьцёл.

У 1745 годзе пры кляштары францішканаў збудавалі мураваны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Невель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Аднак па здушэньні вызвольнага (1830—1831) або нацыянальна-вызвольнага (1863—1864) паўстаньняў расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар.

Найноўшы час

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у 1960-я гады — зьнішчылі помнік.

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл — помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 2-вежавая базыліка.

У касьцёле быў арган на хорах, тры званы і часьцінка Дрэва Сьвятога Крыжа[1].

Галерэя

Заўвагі

  1. На месцы касьцёла цяпер пустка за 4-павярховым жылым домам

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads