Касьцёл Сьвятога Язэпа (Валожын)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Язэпа (Валожын)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Язэпа[a] — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Валожыне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[b]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Thumb
Касьцёл Сьвятога Язэпа
КраінаБеларусь
МестаВаложын
Каардынаты54°05′22″ пн. ш. 26°31′41″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльклясыцыстычная архітэктура[d] і клясыцызм
Аўтар праектумагчыма Лаўрын Гуцэвіч і магчыма Аўгуст Касакоўскі[d]
ЗаснавальнікЮзаф Ігнацы Тышкевіч[d]
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Сьвятога Язэпа на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа на Вікісховішчы

Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл у Валожыне збудавалі ў 1500 годзе. У 1681 годзе з фундацыі Слушак пры касьцёле заснавалі кляштар бэрнардынаў.

У 1690 годзе на месцы старога касьцёла збудавалі новы драўляны.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Валожын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У пажары 1815 году будынкі згарэлі. У 1816 годзе на іх месцы збудавалі мураваны парафіяльны касьцёл.

Пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл рыма-каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У будынку месьціліся вытворчыя памяшканьні, склады.

У 1990-я гады касьцёл вярнулі рыма-каталікам.

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 3-нэфавая базыліка пад 2-схільным дахам. На галоўным фасадзе — портык дарычнага ордэра з шасьцю пастаўленымі на кубічныя цокалі калёнамі і трыкутным франтонам. У нішах некалі стаялі велічныя скульптуры эвангелістаў[1].

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі. Інтэр’ер аздабляе галоўны алтар пад тытулам Сьвятога Язэпа і чатыры бакавыя алтара, захаваўся арган. Пад хорамі разьмяшчалася пахавальня роду Тышкевічаў.

Брама-званіца

Брама-званіца — масіўная 3-пралётная аркада зь фігурнымі контрфорсамі з бакоў. У арках брамы месьцяцца тры бронзавыя званы.

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Іншыя варыянты імя Сьвятога: Юзэф, Ёсіф
  2. Цяперашні афіцыйны адрас — плошча Свабоды, 2

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads